Менгарвыканкам дазволіў шэсьце на “Дзяды”

Менгарвыканкам дазволіў шэсьце на “Дзяды”

Сёлета шэсьце адбудзецца па традыцыйным маршруце — ад Гадзіньнікавага заводу (ст. метро “Парк Чалюскінцаў”) да вуліцы Мірашнічэнкі. Мітынг у Курапатах пачнецца а 15-й гадзіне. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць каля пяці тысячаў чалавек.

Арганізатараў акцыі ў гарвыканкаме папярэдзілі — падчас мерапрыемства нельга выкарыстоўваць транспаранты, якія супярэчаць тэматыцы акцыі.

Пачынаючы ад 30 кастрычніка 1988 года традыцыйны дзень памінаньня памерлых Дзяды набыў характар грамадска-палітычнай падзеі — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты ў памяць аб ахвярах камуністычных уладаў.

nn.by

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Oct 24, 2012:10:32)Адказаць

    Адкажыце, калі ласка, у які дзень адбудзецца шэсьце? Звычайна Дзяды сьвяткуюць 2 лістапада, але ў гэтым годзе ён выпадае на пятніцу — працоўны дзень. Ці шэсьце адбудзецца ў суботу 3 лістапада? У які час можна будзе падыходзіць да гадзіньнікавага заводу, каб прыняць удзел у самім шэсьці да Курапатаў?
    Ушануем памяць нашых продкаў!
    Вялікі дзякуй за адказ.

  2. Адмін (Oct 24, 2012:16:21)Адказаць

    Вадзім, шэсце будзе ў нядзелю, 28 кастрычніка. У Лошыцы акцыя пройдзе праз тыдзень — 4 лістапада.

  3. Вадзім (Oct 24, 2012:17:52)Адказаць

    Вялікі дзякуй!
    Абавязкова прыду.