Менск: свабоду палітвязьням!

Менск: свабоду палітвязьням!

Партрэты палітвязьняў зьявіліся на вуліцах Менску.

На выходных менскія маладафронтаўцы разляпілі ў горадзе партрэты зьняволеных Эдуада Лобава, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча.

Такім чынам актывісты інфармуюць грамадзтва аб праблеме наўянасьці палітвязьняў у нашай краіне.

Былі разьлеплены таксама партрэты былога палітвязьня Уладзімера Яроменка, каторы зараз ізноў адбывае суткавы арышт у ізалятары па зав. Акрэсьціна.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Sep 27, 2012:12:47)Адказаць

    Дамо свабоду беларускім палітвязьням, якія зараз пакутуюць по-за кратамі дзеля сьвятой справы — справядлівасьці, незалежнасьці, беларускасьці й духоўнасьці нашае Радзімы!!!! Гэтыя прызывы павінны гучаць ва ўсіх гарадох і вёсках Беларусі, на кожнай вуліцы, у сэрцах кожнага з нас, каму не абыякавы лёс нашае Бацькаўшчыны й людзей, што тут жывуць!!!! Жыве Беларусь!!! Свабоду палітвязьням!!!