Мікалай Аксаміт: Лукашэнка – слабак, які млеў неаднойчы

Мікалай Аксаміт: Лукашэнка – слабак, які млеў неаднойчы

13 траўня адбылося паседжаньне “Клюбу Вітаўта Вялікага”, на якім дэпутат ВС ХІІ скліканьня распавёў пра драматычныя падзеі вясны 1995 года. Прэс-служба “Маладоаг Фронту” прапануе вашай увазе некаторыя выказваньні палітыка.

“Чаму некаторыя лічаць, што Лукашэнка моцны палітык? Гэта палітык слабы! Адным скасаваньнем нацыянальных сымбаляў – Бел-Чырвона-Белага сьцяга і герба “Пагоня” – ён назаўсёды адштурхнуў ад сябе нацыянальную эліту. Хіба так зробіць моцны палітык? Гэта слабы палітык!

Памятаю выпадак, калі Лукашэнка выступіў з антыкарупцыйным дакладам і абліў хлусьнёю многіх, у тым ліку Міколу Маркевіча. І вось мы ідзем з Міколам па ходніках Вярхоўнага савета, на сустрач – Лукашэнка. Мікола падляцеў да яго, узяў за грудкі – і добра так ухапіў – ды кажа: “Ты што, Саша, робіш?! Ты ж добра ведаеш, што гэта хлусьня”. Твар Лукашэнкі трэба было бачыць – абамлеў і апраўдваецца: “Мяне папрасіў зрабіць гэта генерал Сарокін. Ну ты ж разумееш, гэта палітыка”. Гэта моцны палітык? Гэта слабак! Мы памятаем і кракадзілавы сьлёзы Лукашэнкі, і як ён млеў неаднойчы, калі яго заціскалі за хлусьню.

Я пляную 14 траўня выйсьці на акцыю ў абарону нацыянальных сымбаляў, бо гэта варта рабіць, каб Лукашэнка не расслабляўся і ведаў, што за злачынствы і дзяржаўны пераварот прыдзецца адказваць. Трэба выходзіць, каб сьцьвердзіць, што Бел-Чырвона-Белы сьцяг абавязкова вернецца на дзяржаўны пасад”.

Падзяліцца:

Каментары