Мікалай Дземідзенка арыштаваны на 7 сутак

Мікалай Дземідзенка арыштаваны на 7 сутак

Сёньня суд Фрунзенскага раёну г. Менска прысудзіў намесьніка старшыні “Маладога Фронту” Мікалая Дземідзенку да 7 сутак адміністратыўнага арышту. Міколу стандартна абвінавацілі ў лаянцы матам у грамадзкім месцы па артыкуле 17.1. 

Малады Фронт зьвязвае гэтае бязглуздае затрыманьне з маючым адбыцца 28 жніўня судом над лідэрам арганізацыі Зьмітром Дашкевічам. Суд пройдзе ў калёніі горада Глыбокае.

Улічваючы дадзены прысуд, Мікалай Дземідзенка адсядзіць 62 сутак за год.

Падзяліцца:

Каментары