Мікалай Дземідзенка арыштаваны на 5 сутак

Мікалай Дземідзенка арыштаваны на 5 сутак

Супрацоўнік суда Фрунзенскага раёну патэлефанаваў жонцы Міколы Дземідзенкі Алесі й паведаміў, што судовае паседжаньне ўжо адбылося, і Мікалай арыштаваны на 5 сутак.

Намесьнік старшыні Маладога Фронту Мікола Дземідзенка вяртаўся дадому. Ён патэлефанаваў сваёй жонцы Алесі й паведаміў, што яго затрымалі. Гэта адбылося на адрэзку шляху паміж вуліцай Уманскай і станцыяй мэтро “Спартыўная”.

Пазьней Мікола зноў выйшаў на сувязь з Алесяй і паведаміў, што зь яго ўзялі падпіску аб тым, што ён папярэджаны аб недапушчальнасьці ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах 19 сьнежня, у гадавіну разгону мірнай дэманстрацыі ў 2010 годзе, і быццам бы затрымліваць яго не зьбіраюцца. Тым ня меньш, з таго часу прайшло дзьве гадзіны, а Мікола дагэтуль недасяжны.

Падзяліцца:

Каментары