Статкевіч: «Калі путч праваліўся, кадэбісты паздавалі сваіх першымі. Так будзе і цяпер»

Статкевіч: «Калі путч праваліўся, кадэбісты паздавалі сваіх першымі. Так будзе і цяпер»

15 студзеня адбылося паседжаньне «Клюбу Вітаўта Вялікага», на якім ганаровы госьць Мікалай Статкевіч распавёў пра гісторыю стварэньня БЗВ і адказаў на многія актуальныя пытаньні ўдзельнікаў клюбу. Вашай увазе адзін з адказаў на пытаньні, у якім Мікалай Статкевіч робіць паралелі паміж падзеньнем камуністычнага рэжыму ў 90-ых і непазьбежным падзеньнем існага ў Беларуусі рэжыму.

Я умоўна адношу людзей на тры групы: першая,  людзі, якія проста жывуць. Самая вялікая група. Спажывецтва іх мэта; другая, гэта людзі, што любяць рызыку. Шмат людзей з гэтай катэгорыі працуе ў спецназе; і трэцяя група самая невялікая – гэта людзі пакараныя ці ўзнагароджаныя пачуцьцём адказансьці.

Прывяду прыклад, падчас Другой Сусьветнай вайны палонныя японцы масава ўцякалі з амэрыканскага палону. Амерыканцы выдзялялі з агульнай масы палонных катэгорыю адказных. Іх было прыкладна 5%. Гэтых людзей сталі ўзмоцнена ахоўваць і ўцёкі рэзка скараціліся. Як вызначыць, што Вы належыце да гэтай катэгорыі? Вам не усяроўна вы адчуваеце адказнасьць. Дзейнічаеце ў адпаведнасьці з унутраным гонарам. Сацыёлагі кажуць, што ўдзельнічаць ў пратэстах гатовыя ад 7 да 12% людзей. Многа гэта ці мала? Я б не стаў іх лічыць. Бо важна ўлічваць нагоду, іншыя чыньнікі: час, надвор’е, дазвол уладаў.

На акцыю абароны годнасьці несанкцыянаваную, сымбалічную – безнадзейную прыйшло некалькі сотняў чалавек. У лоб – некалькі сотняў. Дзесяць год таму на заклік выйсьці на сымбалічную акцыю адгукаліся чалавек дваццаць. Зараз пару сотняў. У дзесяць разоў больш. Калі ж сістэма пачынае хістацца, выйдуць тыя тысячы, якія зараз пільна сочаць за падзеямі, але пакуль маўчаць . Наступіла апошняя стадыя агоніі. “Цыганская” стадыя завяршаецца. Ніхто не дае грошаў за так.

Увогуле заўсёды ўсё робіць меншасьць. Калі выйдзе народ, гэбісты самі будуць паказваць рукой “Ён там”, а міліцыянты расчысшчваць дарогу перад натоўпам.

Дваццатага жніўня я выступіў па радыё і зьвярнуўся да вайскоўцаў з просьбай не выконваць злачынныя загады ГКЧП. Назаўтра мяне выклікаюць у “асобы аддзел”. Заходжу ў пакой, там сядзяць два гэбіста, аднаго з іх я крыху ведаў, пытаюся сходу “Вы будзеце страляць у свой народ?”. Пачынаюць запэўніваць “Не не будзем, з чаго Вы ўзялі”. Дык кажу, навошта выклікалі? “Ну правесьці размову”. Значыць ведайце, што я да вас прыйшоў каб праверыць ваш маральны насторой. Гэтыя два мне патэлілі пасьля правалу путча аднымі з першых “Мікалай Віктаравіч, хунта пала!”.

Калі путч праваліўся, кадэбісты паздавалі сваіх аднымі з першых. Мы апублікавалі сьпіс тэлефонаў з якіх тэлефанавалі ў Маскву за патрымкай, з дапамогай гэтых дадзеных. Кожнаму трэба падвышэньне па службе, новыя зорачкі, кватэра без чаргі. Яны тады здавалі адзін аднаго навыперадкі, тое ж будзе і цяпер, калі існы рэжым лясьне.

Падзяліцца:

Каментары