Мікола Дземідзенка ажаніўся! (фота)

Мікола Дземідзенка ажаніўся! (фота)

Адзін з самых завідных жаніхоў-маладафронтаўцаў разбіў сэрца сваім прыхільніцам — сёння Мікола Дземідзенка пабраўся шлюбам з прыгажуняй, мастацтвазнаўцай Алесяй Раманюк. 

Вянчанне маладых адбылося па ўніяцкай традыцыі ў Мёрах, адкуль родам Мікола Дземідзенка. Нягледзячы на тое, што перад вяселлем спецслужбісты ўсяляк накалялі абстаноўку ў горадзе — ціснулі на мясцовую кавярню, дзе пасля вянчання мусіць адбыцца святкаванне; паставілі на ўездзе ў Мёры пасты ДАІ —  свята прайшло без эксцэсаў.

Журналіст Кастусь Шыталь падзяліўся з mfront.net фотаздымкамі з вянчання Міколы і Алесі. Віншуем маладых! Пакідайце свае віншаванні ў каментарах!

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Я (Oct 27, 2012:21:03)Адказаць

    Смешна. Пасты ДАІ дзеля такой “падзеі” ))

    цырк на дроце ды і толькі.

  2. партызанка (Oct 27, 2012:23:21)Адказаць

    ВІНШУЮ!!! ШЧАСЬЦЯ ВАМ!

  3. oops (Oct 28, 2012:10:05)Адказаць

    МФ, дайце Кастусю грошай на нармальную камеру. )))

  4. Вадзім (Oct 28, 2012:19:51)Адказаць

    Мікола й Алеся!
    Віньшую Вас з гэтае такое ўрачыстае й сьвяточнае нагоды — Дня Вашага вясельля, пачатка Вашае сям’і! Жадаю Вам каханьня, шчасьця, веры й надзеі! Дай Божа Вам шмат год насычанага добрымі падзеямі й людзьмі жыцьця!