Мікола Дземідзенка затрыманы падчас суду Бяляцкага (адноўлена)

Мікола Дземідзенка затрыманы падчас суду Бяляцкага (адноўлена)

3 лістапада падчас суду над праваабаронцам Алесем Бяляцкім затрымалі намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку.

Міколу вывелі з будынку суду, дзе праходзіць працэс над Бяляцкім з-за шэўрону Пагоні, каторы Дземідзенка мае на рукаве куртцы. За маладафронтаўцам прыехала белае жыгулі. Нумар не вядомы. Падчас затрыманьня ў Міколы адабралі тэлефон, але хлопец пасьпеў патэлефанаваць паплечнікам і паведаміць аб здарэньні.

 20.30. Міколу Дземідзенку адпусцілі з Маскоўскага РАУСа без складання адміністрацыйнага пратакола.

Падзяліцца:

Каментары