Дземідзенка хацеў сесьці сам. Не атрымалася

Дземідзенка хацеў сесьці сам. Не атрымалася

29 траўня а 17:00 Мікалай Дземідзенка зьбіраўся самастойна прыйсьці ў ЦІП па Акрэсьціна ў Менску для адбыцьця пакараньня, але яго перахапілі й прывезьлі ў ізалятар прымусова.

Бусік з таніраваным шклом даставіў маладафронтаўца у двор ізалятара а 16:30, на паўгадзіны раней. Паплечнікаў хвалюе пытаньне: ці вызваліцца Мікола 1 чэрвеня пасьля арышту?

Міколе засталося адсядзець 3 сутак. Справа ў тым, што падчас апошняга адбыцьця пакараньня ў ізалятары намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку пад канвоем завезьлі ў шпіталь з-за стану здароўя.

Маладафронтаўцы чакаюць на вызваленьне Міколы 1 чэрвеня. Але апошнія падзеі сьведчаць, што ў нашай краіне магчыма нявызваліцца пасьля арышту й атрымаць новае абвінавачваньне, не выходзячы на свабоду.

Падзяліцца:

Каментары