Міліцэйскія вучэнні супраць нацыянальнай сымболікі

Міліцэйскія вучэнні супраць нацыянальнай сымболікі

Сёння, 17 красавіка ў Гомелі на вуліцы Кніжнай насупраць дома №10, у якім жыве грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі, міліцыя праводзіла незразумелыя мерапрыемствы асабістага складу. Са слоў відавочцы Канстанціна Жукоўскага, які змог зняць дадзеныя «вучэнні» на відэа з вакна сваёй хаты «прыблізна чалавек 25-30 са шчытамі, дубінкамі і ў міліцэйскай форме некалькі разоў станавіліся на супраць дома ў лінію прамаўлялі «баявы кліч» пры гэтым выразна 3 разы былі чутныя выбухі, якія па гуку нагадвалі выбухі пры штурме калоны Някляева 19 снежня ».
Жукоўскі лічыць што такім чынам у супрацоўнікаў МУС фарміруюць «вобраз ворага» так-як дом упрыгожаны нацыянальнай сімволікай “нацыянальны сцяг, герб” інакш як растлумачыць правядзенне ў цэнтры горада мерапрыемствы з меркаваным прымяненнем выбуховых рэчываў.

Падзяліцца:

Каментары