Малады Фронт заклікае падтрымаць МУС

Малады Фронт заклікае падтрымаць МУС

Прапаноўваем падтрымаць годную ініцыятыву МУС па змяншэнні адміністрацыйнай адказнасці за дробныя правапарушэнні.

Дадаткі ў Адміністрацыйны Кодэкс, што вынесены на абмеркаванне, могуць зменшыць нагрузку (у тым ліку бюрактарычную) на шэраговага міліцыянта і, у выніку міліцыя зможа прысвяціць  болей часу на барацьбу з больш цяжкімі, сапраўднымі злачынствамі.

Па словах начальніка аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Константина Шалькевича, ідя з’явілася у сувязі з празмерна вялікай колькасцю складзеных цягам 2015 году пратаколаў, большасць з якіх — за дробныя правапарушэнні.

Варта адзначыць, прапановы цалкам разумныя і рэалізацыя ідэі адбываецца сучасна, дэмакратычна, з прыцягненнем увагі грамадства, абмеркаваннем у інтэрнэце.

Калі б яшчэ імэйл mneniemvd@mail.ru завялі не ў замежнай зоне, а ў беларускай нацыянальнай, то усё б выглядала яшчэ лепей. Дарэчы, на гэтую пошту вы можаце дасылаць свае прапановы. Гэта не афіцыйная скрыня (зазначым, афіцыйныя мусяць быць размешчаны толькі ў зоне .by паводле закону), таму не варта чакаць адказу цягам 15 дзён, але вашае меркаванне будзе прынятае да ўвагі, абяцаюць у прэс-службе МУС.

40 тысяч беларусаў ужо выказалі сваё меркаванне датычна лібералізацыі заканадаўства. Выказаць можаце і вы праз запаўненне электроннай анкеты на сайце МУС.

Мы разумеем, у «палітычных» вападках, гэтыя змены аніяк не дапамогуць. Але кожны актывіст апроч палітычнага жыцця, мае жыццё грамадскае. Усе мы жывем у адной краіне і кожны, незалежна ад вектара поглядаў, зацікаўлены зрабіць законы і ўмовы жыцця ў нашай Радзіме лепшымі, больш лагічнымі, дасканалымі.

Менавіта таму заклікаем падтрымаць годную ініцыятыву МУС, прыняць удзел у абмеркаванні правак у заканадаўства.

 

Падзяліцца:

Каментары