Мінгарсуд не прызнаў арышт Насты Палажанкі незаконным

Таксама суд не пабачыў парушэнняў у тым, што міліцыянты карысталіся мабільнікам арыштаванай маладафронтаўкі.

Палажанка: “Сёння суддзя абсалютна абыякава ўспрыняў усе нашыя доказы, якія былі раздрукоўкай маіх тэлефонных размоў, тэлефонных паведамленняў і інтэрнэт-трафіку ў час затрымання. Яны сведчаць пра тое, што я сядзела ўжо ў турме, калі з майго мабільнага тэлефона праходзілі паведамленні, тры дні карысталіся маім тэлефонам, заходзячы ў інтэрнэт”.

Нагадаем, што дзяўчыну затрымалі 19 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінску. Нагодай сталі вывешаныя ў публічных месцах нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Палажанку звінавацілі ва ўдзеле ў незаконным мерапрыемстве і асудзілі на 11 сутак. Дзяўчына аспрэчвала прысуд месяц таму, але працэс быў перанесены.

Сёння суд не пабачыў парушэнняў у арышце дзяўчыны. Па яе словах, суд не прыняў пад увагу аргумент, што немагчыма вывешваць сцяг на даху і адначасова фатаграфаваць яго з тратуара — пра гэта сведчылі фотаздымкі, зробленыя дзяўчынай.

Палажанка плануе абскарджваць прысуд у Вярхоўным судз

http://euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Nov 04, 2011:21:39)Адказаць

    не скажу што нечакана, але неяк занадта нахабна..

  2. Гвадыя Майор Узброенных Сил РБ. (Nov 05, 2011:23:22)Адказаць

    Ня псуйця сабе нерв . Будзе и наш час , калi дачакаемся,я напэуна не .Мне ужо 35 год. А у ВАС напэуна ёсць будучыня.