Вайсковы фронт. Міша, трымайся!

Вайсковы фронт. Міша, трымайся!

Чарговы маладафронтавец накіраваўся на службу ў войска. 15 траўня Міхась Мускі здолеў выйсці на сувязь і паведаміць, што яго вязуць з ізалятару на Акрэсціна (дзе ён мусіў адбываць прысуджанные суткі) у ваенную частку пад Лепель. Пад Лепелем ёсць вёска Межыца. У ёй дыслякуецца 29-я ракетна-зэнітная частка Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, дзе і будзе праходзіць службу актывіст.

Міхась Мускі быў прымусова прызваны да службу ў войску па палітычнаму матыву і з парушэннямі заканадаўчай працэдуры. Маладафронтаўца адпраўляюць на зомбі-канвеер, з мэтай пераканаць, надламаць. Але таксама, каб для тых маладых людзей, што вагаюцца, не было побач  прыкладу моцнага маладога чалавека з цвярозай грамадзянскай пазіцыяй.

У 2009 годзе Міхася прызнаюць негодным да службы ў войску з-за павышанага ціску. У 2012 пасля адсідкі за перфаманс каля МЗС, яго пад камвоем прывезлі ў ваенны шпіталь, каб “спраўдзіць”, што хлопец раптам стаў гатовы да службы ў войску.

Хлопец не шукаў простых шляхоў, яго мала чым можна здзівіць. Але па праву можна меркаваць, што найцяжэйшы перыяд перажывае Міхась апошнія паўгады. Дні вымяраліся не днямі, а суткамі. Тымі бяссаромнымі суткамі, што прызначаліся ганебнымі крывасуддзямі ў прысутнасці міліцыянтаў ілжыва-сьведкаў.

З пачатку 2012 Міхась агулам прабыў у сырых мурах ізалятара на Акрэсціна каля 50 сутак. Гэта без уліку  пары тыдняў у ваенным шпіталю, дзе азначэнне выразу  “быць на волі” было вельмі адноснае.

Міхась пісаў скаргі, каб змяніць стандартную службу ў войску на альтэрнатыўную. Але такую практыку ў нашае дзяржаве не ўжываюць да маладафронтаўцаў.

А спадар “Х” (які, не аднаразова наведваў Міхася ў ізалятару на Акрэсціна) можа нават паспрабаваць адчуць задаволененнасць сабой.  А нехта можа памарыць як, будзе сядзець\чуць\чытаць, аб тым што маладафронтавец прыняў прысягу пад балотна-чырвоным сцягам і ціха скаліцца пра вусы-вусны. А нехта будзе з асалодай аддаваць нізкія двухбаковыя загады. А потым будзе біцца ў экстазе ад кожнай хвіліны, што правядзе Міша на гаўпфахце.

Міхась Мускі сапраўдны маладафронтавец і зомбі-project з ім не пройдзе. Гэта трывалы малады чалавек. Ён па максымуму паказаў яскравы прыклад смелага, дзейнага актывіста, і ў любых сітуацыях трымаецца годна. Гэтым нельга грэбаваць. На бліжэйшыя 1,5 гады місіяй Мускага будзе прасоўванне “правільная ідыялогіі” ў ваенные рады.

Безумоўна, сябрам і паплечнікам актывіста ўжо не хапае асабістай прысутнасці Міхася. За яго вельмі перажываюць і чакаюць якіх-кольвек звестак. Сувязь зараз адсутнічае. Няма нічога горш за інфармацыйную блакаду.

Вераніка Велігор

Падзяліцца:

Каментары

  1. марик (May 17, 2012:10:13)Адказаць

    КАЛИТА И ШИЛО МОИ СОСЛУЖИВЦЫ, ТОВАРИЩИ. РЕБЯТА СНАЧАЛА ТОЖЕ БЫЛИ НЕ В ВОСТОРГЕ ОТ ТОГО, ЧТО ПРЕДСТОИТ ИМ, ОДНАКО ВСЁ ПРОШЛО НОРМАЛЬНО. КАЛИТА ЕЩЁ НОРМАЛЬНО ОТНОСИЛСЯ К СЛУЖБЕ, ЧТО НЕ МОГУ СКАЗАТЬ О ИВАНЕ, ОН ТО БЫЛ НА ОТРЕЗ ПРОТИВ СЛУЖБЫ, И ЕГО МНЕНИЕ ПОМЕНЯЛОСЬ, ОТСЛУЖИЛ, НО ЗАТЕМ ПО ОСТОЯНИЮ ЗДОРОВЬЯ УВОЛИЛСЯ, НО , ЧТО СЛУЖИЛ, НЕ ЖАЛЕЕТ. КОМАНДОВАНИЕ ХОРОШЕЕ БЫЛО, ВЗАИМООТНОШЕНИЯ ТОЖЕ. А РЕБЯТА ЭТИ НА ГРАЖДАНКЕ ПЕСТРИЛИ ПО СРАВНЕНИЮ С МУССКИМ, КУДА ЕМУ ДО НИХ. И КТО ОН ТАКОЙ, ЧТОБ НЕ СЛУЖИТЬ, ТОВАРИЩИ ПО ДЕЯТЕЛЬНОСТИ ПРОШЛИ СЛУЖБУ, А ОН ЧТО?
    А ТО ОН БОРЕТСЯ ЗА СВОБОДУ СВОЕЙ СТРАНЫ, ОН ЖЕ ТАК ЛЮБИТ РОДИНУ, ПАТРИОТ НАСТОЯЩИЙ, ТАК ЧТО ЖЕ СЛУЧИЛОСЬ? ВИДИМО ДЕЛО В ТОМ, ЧТО ЗДЕСЬ СТРАХ, ОБЫЧНЫЙ СТРАХ ПЕРЕД ИСПЫТАНИЕМ НА МУЖСКИЕ КАЧЕСТВА, ЖЕЛАНИЕ ОТКОСИТЬ ! А КАК ЖЕ ДОЛГ СТРАНЕ ОТДАТЬ? ВЕДЬ ТЫ ПАТРИОТ, И НЕ ВАЖНО КТО У ВЛАСТИ, ВЕДЬ ТВОЁ ДЕЛО ЭТО БОРЬБА ЗА СВОБОДУ НАРОДА, СТРАНЫ ! ТАК ВОТ И ОТДАЙ ДОЛГ РОДИНЕ И СВОЕМУ НАРОДУ. ИНАЧЕ ЭТО ОБЫЧНОЕ ЛИЦИМЕРИЕ.
    СЛОВА И ХУЛИГАНСКИЕ ПОСТУПКИ НАПОДОБИЕ ЗАБРАСЫВАНИЯ ПАМЯТНИКИ ЯЙЦАМИ НУ УЖ НИКАК НЕ ПОКАЗЫВАЮТ ПАТРИОТИЗМ.

    • Frontavec (May 17, 2012:21:20)Адказаць

      У ЧК такія жэстачайшыя бурленні, што кнопку “Caps Lock” цвіком да стала прыбілі, каб бязглузды лямант падаваўся больш адэкватным, аргументаваным і пераканаўчым.
      Міша “пестрил” як належыць, выкарыстоўваючы ўсе тыя магчымасьці, якія меў і якія былі ў яго час, бо дзейнасьць ягоная прыпала на адносную апатыю ў палітычным асяродзі.
      Губляць час у войску, якое існуе не як сродак абароны ад ворага, а як даніна памяці “Великому Советскому Прошлому™” і па сутнасьці не функцыянуе, як таго патрабуе нацыянальная бяспека — глупства. Гэта, напэўна, разумее нават і вышэйшае генеральскае камандваньне, але нічога не робіць, каб выправіць сытуацыю і прывабіць да таго, каб моладзь ішла ў войска па пакліканьню сэрца і аддавала свой “сьвяшчэнны абавязак перад Раздімай” . Таму і атрымліваецца, што роля беларускага войска выключна дэкаратыўная і вабіць час на выкананьне загадаў, кшталту “капаць адсюль і да абеду” і фарбаваць траву ніхто ў здаровым розуме і цьвярозай памяці не жадае.
      Вяртаючыся да пытаньня аб нацыянальнай бяспецы, то варта адзначыць, што ніхто не стварае такой пагрозы Незалежнасьці, як Расейская Федэрацыя са сваёй сабачонкай — Аляксандрам Лукашэнкай. І калі ўжо паглябляцца ў гэтае пытаньне, то становіцца абсалютна відавочным, што дзеля абароны Незалежнасьці Міхась Мускі зрабіў больш, чым ўсё так званае “войска”, якое братаецца з маскальскім суседам і праводзіць сумесныя вучэньні, “дзеля забеспячэньня бяспекі ў выпадку атакі НАТАўскіх сцярвятнікаў”

  2. Skrabiec Jauhien (May 17, 2012:13:17)Адказаць

    Нічога страшнага! Мне — на карысць пайшла 🙂 Часу толькі шкада

  3. john (May 18, 2012:17:38)Адказаць

    фронтавик не знаю как ЧК, но в армии ты наверно служил при союзе, траву в армии уже давно никто не красит и не копает от сюль и до обеда ! а миша твой пестрил только яйцами куринными xD и о какой тут незалежности идёт речь !?

  4. маркиз (May 18, 2012:18:00)Адказаць

    я не думаю, что героизм — это метание яиц и там какое нить лазанье по ёлкам !
    учинять беспорядки, мусорить — мелкое хулиганство , но ни как не является показателем мужского достоинства или ГЕРОИЗМА !

  5. Frontavec (May 18, 2012:21:47)Адказаць

    Маркізам, герцагам і іншым імператарам: вам у суседнюю тэму: http://mfront.net/6666.html

    John
    (Трав 18, 2012:17:38)
    не знаю как ЧК

    Да ладна!