Мітынг у Кіеве прысветчаны 20-годзю беларускай незалежнасці

Мітынг у Кіеве прысветчаны 20-годзю беларускай незалежнасці

25 жніўня гомельскія маладафронтаўцы прынялі ўдзел у мітынгу прысвечанаму 20 годзю прыяняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, які адбыўся у Кіеве.

Выступы чаргаваліся спевамі бардаў з Беларусі.Мітынг адбыўся ляпомніку Тарасу Шаўчэнку. Акцыя пачалася з малітвы, якую прачытаў святар беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы з Таронта Святаслаў. Пасля малітвы удзельнікі мітынгу разгарнулі 10 метровы бел-чырвона-белы сцяг. Гэта самы вялікі бел-чырвона-белы сцяг ва Ўкраіне, як адзначылі арганізатары мітынгу. Так сама на мітынгу выступаў каардынатар гомельскай філіі Маладога фронту Андрусь Цянюта, які пад час сваёй прамовы нагадаў пра лёс лідара Маладога фронту Змітра Дашкевіча, ды свайго саслужбоўца сябра Маладога фронту Эдуарда Лобава. Запланаваная акцыя цягнулася 2 гадзіны.

На мітынгу прысутнічалі з беларускага боку: Вячаслаў Сіўчык, Юрась Карэтнікаў, Васіль Парфянкоў, Вячаслаў Дыянаў, маладафронтаўцы Андрусь Цянюта, Сяржук Саладухін, Антось Назаранка ды інш. З украінскага боку: экс-міністр замежных спраў Украіны Уладзімір Агрызка, былыя дэпутаты Вярхоўнай рады, прадстаўнікі палітычных партый.

Падзяліцца:

Каментары

  1. хлопаўуладошы (Aug 29, 2011:23:49)Адказаць

    Дык на адным здыму і Дзіянава відаць.