Справа Міхася Мускага перанесена на 14 чэрвеня

Справа Міхася Мускага перанесена на 14 чэрвеня

Судовая справа Міхася Мускага супраць ваенкамата працягнецца 14 чэрвеня ў Нясьвіжы. Маладафронтаўца павінны прывезьці на паседжаньне пад канвоем.

1 чэрвеня ў Нясьвіжы адбылося першае паседжанне суда. Прызыўную камісію прадстаўляў намесьнік старшыні прызыўной камісіі Марозаў А.В. На самым пачатку працэса прадстаўнік Міхася Мускага заявіла сэрыю хадайніцтваў, некаторыя зь іх былі часткова задаволены. Пасьля чаго судзьдзя Марына Дунаева пастанавіла выклікаць на наступнае паседжаньне самога заяўніка — Міхася Мускага. І прызначыла наступны суд на 14 чэрвеня аб 11:00.

Адзначым, што ў дзень суду 14 чэрвеня бацькі, сябры й паплечнікі Міхася змогуць сустрэцца зь ім у Нясьвіжы.

Нагадаем, Міхась Мускі абскарджвае рашэньне Нясьвіскай прызыўной камісіі, бо яго накіравалі ў войска наўпрост зь ізалятару, з парушэньнем законных нормаў, ігнаруючы заяўку Міхася на альтэрнатыўную грамадзянскую службу. Цяпер маладафронтавец служыць у частцы №22313, што ў вёсцы Бароўка.

Падзяліцца:

Каментары