Міхась Мускі служыць у вёсцы Бароўка

Міхась Мускі служыць у вёсцы Бароўка

Актывіст Маладога Фронту Міхась Мускі, які быў па палітычнаму матыву прызваны да службы  ў войску, знайшоўся ў вёсцы Бароўка Лепельскага району. Міхась Мускі з 16 траўня не выходзіў на сувязь. Улічваючы апошні збег абставін, паплечнікі вельмі занепакоіліся за актывіста.

Бароўка – пасёлак гарадскога тыпу. Артылерэйская вайсковая частка, дзе праходзіць службу Мускі, знаходзіцца ў 2-3 км ад самаго пасёлку. Раней палітпрызыўнікоў у ёй не было. Таму, каб дазнацца троху болей пра ваенную частку, актывісты звязаліся ўз жыхарамі Бароўкі.

Нейкіх асаблівых звестак не атрымалі. Але выпадкова выйшлі на аднаго з афіцэраў часткі. Мужчына паведаміў, што частка ў даволі добрым геаграфічным становішчы, лёгка знайсці, бо ёсць прамая добрая дарога. На пытанне пра “дзедаўшчыну” адказаў так:

“Дзедаўшчыны” тут ужо даўно няма. А часам выкарыстоўваецца ў выхаваўчых мэтах”.

23 траўня Міхась здолеў патэлефанаваць паплечнікам з нумара свайго аднаслужыўца. Асабісты тэлефон актывіста канфіскавалі, як толькі Міхась прыехаў у частку.

Міхась Мускі быў прымусова прызваны да службы ў войску па палітычнаму матыву і з парушэннямі заканадаўчай працэдуры.

Палітпрызыўніку зараз вельмі патрэбна маральная падтрымка. Падтрымайце Міхася  лістом. Адрас часткі:

211194 вобл. Віцебская р-н Лепельскі в. Бароўка
вайсковая частка №22313 Мускі Міхаіл

Падзяліцца:

Каментары

  1. Бумер (May 24, 2012:11:02)Адказаць

    что значит нашёлся, как буд то его вывезли насильно ! в мешок, в багажник и в неизвестном направлении, как буд то работала итальянская мафия.
    документы были, призыв был оглашён, всё было как у любого призывника. да и все оповещены этим были куда забрали !
    почему асабисты? во всех частях у вновь прибывшего молодого пополнения телефоны забирают офицеры на хранение и по определённым дням раздают, чтобы не было проблем, что у кого то что то украли и т.п.
    что касается дедовщины, то её нет, а получить пару лосей за тупизм или отжаться, то это никак не дедовщина.
    а то жути нагнали уже! асабисты забирают, вывозят без ведома в никуда, света белого не видишь ! да после такого и в правду начнут все призывники армии боятся.

  2. cOOPER (May 24, 2012:11:07)Адказаць

    Бумер верно говорит.
    и выложите что ли о его здоровье что, была ли у него та отсрочка или нет и на сколько. иначе он как и все те, кто косит от армии.

    • Агнешка Ненартовіч (May 24, 2012:11:29)Адказаць

      шаноўныя. калі вы тыпу сочыце за навінамі “Маладога Фронту”, то раней прэсслужба выкладвала інфармацыю пра здароўе актывіста. Ён у 2010 быў прызнаны негодным да службы ў войску. У 2011 сп. Яўсееў паабацяў выправіць такую “недарэчнасць”. выправіў.

      • вася (May 24, 2012:12:10)Адказаць

        когда первый раз признают негодным и дают отсрочку, то это означает лишь то, что он через год заново будет проходить мед комиссию и так три раза. Только на четвёртый год выдают белый билет.
        а так внешне всё в рамках закона. другое дело проходил ли он независимую мед комиссию. есть ему чем крыть призывную мед комиссию?
        если нет, то пусть служит салага !

  3. Кацярына (Jun 01, 2012:19:45)Адказаць

    Магчыма да гэтага выразу палiтпрызыунiк не было! Забралi хлопца у войска, так ен не першы i не апошнi! У войска не прызываюць па палiтычнаму матыву, а прызываюць? каб набыць пэуныя навыкi i пры неабходнасцi абаранiць СВАЮ КРАНУ!!!