Міжнародная парламенцкая стыпендыя з практыкай у Германскім Бундэстагу

Міжнародная парламенцкая стыпендыя з практыкай у Германскім Бундэстагу

Германскі Бундэстаг прапаноўвае Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (IPS) і на 2013 год выпускнікам вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі.

Гэта стыпендыя прадугледжана для ўладальнікаў дыпломаў вышэйшых навучальных устаноў, якія цікавяцца палітыкай і актыўна займаюцца грамадскай дзейнасцю, а таксама маюць вельмі добрыя веды нямецкай мовы. На момант пачатку праграмы яны павінны быць не старэйшымі за 30 гадоў.

Стыпендыяты змогуць прайсці 15-тыднёвую стажыроўку ў аднаго з дэпутатаў Бундэстага. На перыяд іх 5-месячнага знаходжання яны будуць залічаны ва Універсітэт імя Гумбальдта ў Берліне і атрымаюць магчымасць наведваць вучэбныя заняткі ў адным з трох берлінскіх універсітэтаў.

Міжнародная парламенцкая стыпендыя доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2013 г.

Стыпендыя ўключае расходы на праезд, пражыванне і медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную суму на харчаванне.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 30 чэрвеня 2012 г. у Пасольстве Германіі ў Мінску.

Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце Германскага Бундэстага.

 

Падзяліцца:

Каментары