Міжнародная студэнцкая арганізацыя шукае актыўных беларусаў

Міжнародная студэнцкая арганізацыя шукае актыўных беларусаў

Самая вялікая студэнцкая арганізацыя ў сьвеце вяртаецца ў Беларусь і шукае валянтэраў, якія маюць неверагодную прагу да спазнаньня людзей па ўсім сьвеце, вандровак і актыўнасьці ў коле людзей, якія зьбіраюцца стаць лідэрамі свайго пакаленьня.

Студэнцкая арганізацыя AIESEC рыхтуецца да адкрыцьця беларускага офісу. Дзеля гэтай мэты аргкамітэт шукае студэнтаў-валянтэраў, што валодаюць ангельскай і маюць крыху вольнага часу, у тым ліку і для вандровак.

AIESEC — міжнародная студэнцкая арганізацыя, якая дае магчымасьць студэнтам прайсьці практыку за мяжой. Айсек існуе ў 110 краінах сьвету, мае болей за 60 тысячаў сяброў і ёсьць самай вялікай студэнцкай арганізацыяй у сьвеце.

Беларусь — адзіная краіна ў Эўропе, дзе АІЕSEC на сёньняшні дзень не існуе. Некалькі гадоў таму працаваў лякальны камітэт АІЕSEC Belarus, але ён праіснаваў нядоўга і ў хуткім часе зьнік. Беларускія студэнты зараз спрабуюць узнавіць працу АІЕSEC і шукаюць актыўных студэнтаў, якія валодаюць ангельскай мовай, любяць міжнародныя студэнцкія абмены і згодныя ахвяраваць на гэту справу крыху вольнага часу.

У абавязкі валянтэраў будзе ўваходзіць дапамога ў рэгістрацыі, фармаваньні нацыянальнага камітэту, рэкляма ва ўнівэрсытэтах. Пасьля рэгістрацыі камітэту ў Беларусі ў абавязкі будзе ўваходзіць непасрэдная арганізацыя практыкі для замежных студэнтаў у Беларусі і для беларускіх студэнтаў за мяжой, удзел у міжнародных мерапрыемствах AIESEC, прасоўваньне арганізацыі ў Беларусі.

За падрабязнасьцямі зьвяртайцеся да reznikava @ googlemail.com.

http://generation.by

Падзяліцца:

Каментары