МУС зноўку адмаўляецца рэагаваць на факты катаванняў Дашкевіча

МУС зноўку адмаўляецца рэагаваць на факты катаванняў Дашкевіча

Царква “Křesťanské společenství Praha” (Christian Fellowship Praha http://www.praguefellowship.cz/) атрымала адказ з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС адносна свайго лісту ў падтрымку Змітра Дашкавіча. Першы намеснік начальніка, Працэнка С. І., адказаў чэхам, что іх зварот пакінуты без разгляду з-за адміністрацыйных памылак. Пасля “выдалення памылак” хрысціяне могуць падаць зварот паўторна.

На пачатку кастрычніка праская царква накіравала лісты ў Генпрокуратуру РБ, да Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Департамэнт выкананьня пакараньняў РБ. Хрысціяне патрабавалі правесці ўсебаковае расследаванне фактаў катаванняў у Горацкай папраўчай калоніі № 9, а таксама ў іншых месцах, дзе знаходзіўся Зміцер Дашкевіч падчас этапавання. Таксама патрабавалі спыніць маральны і фізічны ціск, які аказваецца на Зміцера Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў, а таксама прыняць меры для недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні.

Нагадаем што некалькі дзён таму Сяргей Скрабец таксама атрымаў адмову МУСа разследаваць факты катавнняў. З дэпартаменту адказалі, што: “…Калі Дашкевіч захоча, ён сам звернецца да іх альбо ў пракуратуру”.

Відавочна, што Дэпартамэнт Выкананьня Пакаранняў МУС пад усімі мажлівымі і немажлівымі нагодамі спрабуе “пакрыць” кіраўніцтва Горацкай калоніі, не рэагуючы на факты грубага парушэння заканадаўства.

Падзяліцца:

Каментары