Палітпрызыўнік Мускі: Прысягу прымаць ня буду!

Палітпрызыўнік Мускі: Прысягу прымаць ня буду!

Сёньня ў судзе Нясвіскага раёну актывіст “Маладога фронту” Міхаіл Мускі, які месяц таму гвалтоўна быў адпраўлены ў войска пасьля некалькіх адміністрацыйных арыштаў, заявіў, што адмаўляецца прымаць вайсковую прысягу. Па выніках працэсу судзьдзя Марына Данаева пазоў прызыўніка да ваенкамату адхіліла.

Гэта было другое ў Нясьвіжы судовае паседжаньне па пазове Міхаіла Мускага да мясцовага райваенкамату. Папярэдняе адбылося 1-гачэрвеня. Але тады на ім не прысутнічаў сам заяўнік, бо, яго загадзя не папярэдзілі. Гэта ўдакладніла «Свабодзе» судзьдзя Марына Данаева:

«У мяне не было інфармацыі, што ён быў належным чынам праінфармаваны пра дату й час суду. Таму прадстаўнік Мускага заявіў хадайніцтва, і мы выклікалі яго з вайсковай часткі ў Лепелі на сёньня ў судовае паседжаньне».У залі судовага паседжаньня Міхаіл фактычна зьявіўся пад канвоем, паведаміў актывіст грамадзкай кампаніі «За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» Яўген Асіеўскі:«Зь ім прыехаў сяржант, які яго канваіруе. Прыйшла маці Міхала й яго паплечнікі. У судзе высьвятляліся самыя розныя абставіны: ці ёсьць у Беларусі альтэрнатыўная служба, якім чынам Міхаіла Мускага дастаўлялі ў войска? Збольшага Міхаіл дастаткова падрабязна адказаў на ўсе пытаньні.

Прадстаўнік Нясьвіскага ваенкамату: “Альтэрнатыўную службу мы ня можам прапанаваць таму, што яна адсутнічае ў Беларусі”
У сваю чаргу, прадстаўнік Нясьвіскага ваенкамату запэўніваў, што альтэрнатыўную службу „мы ня можам прапанаваць“ таму, што яна адсутнічае ў Беларусі. Пры гэтым ён спасылаўся на законы».Адвакатка Міхаіла Мускага таксама спасылалася на законы. Паводле яе, у законах разнабой, таму і ўзьнікаюць такія канфлікты, як з прызывам на службу Міхаіла Мускага. Заяву Міхаіла Мускага судзьдзя Марына Данаева праігнаравала.

Міхась Мускі пад час суду

Аднак Міхасю ўдалося сказаць некалькі словаў:

«Перадусім Міхась заявіў, што ён ня будзе прымаць прысягу, якая плянуецца на 16-га чэрвеня. Мы будзем і надалей абскарджваць гэтае рашэньне ў судах вышэйшай інстанцыі. Перадусім — гэта Менскі абласны суд, а калі і там не задаволяць, то — у Вярхоўны суд. Мы лічым, што права на альтэрнатыўную вайсковую службу — гэта тое права, якім можа скарыстацца любы чалавек у нашай краіне».

Прадстаўнік грамадзкай кампаніі «За альтэрнатыўную службу» Яўген Асіеўскі паведаміў, што ў Беларусі паводле вынікаў веснавога прызыву 12 прызыўнікаў патрабуюць альтэрнатыўнай службы:

Міхася Мускага затрымалі 26 красавіка пасьля акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2012». На наступны дзень Савецкі райсуд Менску абвінаваціў яго ў дробным хуліганстве і арыштаваў на 15 сутак. Актывіст павінен быў выйсьці на волю 11 траўня, аднак суд Маскоўскага раёну арыштаваў яго яшчэ на пяць сутак.

15 траўня актывіста пад канвоем даставілі з турмы на Акрэсьціна ў ваенную частку пад Лепелем, у тутэйшай вёсцы Бароўка, дзе Міхаіл Мускі мусіць цяпер праходзіць армейскую службу.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Кром (Jun 18, 2012:05:52)Адказаць

    Жалко таких судить… “Па-беларуску размауляць можа”, а как к долгу перед Родиной подвели обосрался.

  2. шустрый (Jun 18, 2012:10:14)Адказаць

    говно, а не человек, и где бы он ни был, чтобы на нём не было одето, он будет говном, а значит говно с ним и по жизни идти будет.
    такие стране не нужны.