Музычная Альтэрнатыва: сустрэчы з Беланогай, Камоцкай, Хаменкам

Музычная Альтэрнатыва: сустрэчы з Беланогай, Камоцкай, Хаменкам

Беларуская Музычная Альтэрнатыва запрашае ў лістападзе на творчыя сустрэчы ў Менску з беларускімі музыкамі: Тацянай Беланогай, Касяй Камоцкай, Алегам Хаменкам.

Унікальная магчымасць паразмаўляць са сваімі кумірамі ў сяброўскай
атмасферы, паслухаць іх песьні, задаць пытанні, выйграць каштоўныя
прызы!

18 лістапада — сустрэчы-дарэчы з Алегам Хаменкам.

19 лістапада — прэзентацыя новага альбома Тацяны Беланогай «Сьвятло і цені».

29 лістапада — творчая сустрэчы з рок-князёўнай Беларусі Касяй Камоцкай.

Уваход вольны!

Сустрэчы ладзяцца ў рок-бары «Крылы» аб 19:00.

Рок-бар «Крылы — г. Менск, вул. Даўгабродская, 24 (ст.м. Трактарны завод), памяшканне ДК МТЗ.

Даведкі: 029 6490888

Падзяліцца:

Каментары

  1. Melaman (Nov 19, 2013:14:00)Адказаць

    Алег Хаменка ўжо адсустракаўся ў гэтым цыкле, было прышпільна http://belmusic.org/news/alieh-rs.html
    А сёньня Беланогая шуфлюе новы альбом!