“Мы не будзем мець спакою, пакуль нашыя паплечнікі не апынуцца на волі”

14.08.2011:22:08
0
1 051
Навіны, Сьвет
,
“Мы не будзем мець спакою, пакуль нашыя паплечнікі не апынуцца на волі”

Каля беларускай амбасады ў Вільні адбыўся пікет ў падтрымку палітвязняў Маладога Фронту, а таксама прысуджаных да адміністрацыйнага арышту ўдзельнікаў акцыі каля Горацкай калоніі. Маладафронтаўцы і іншыя неабыякавыя беларусы звярнулі ўвагу мінакоў на гвалт і беззаконьне, якое здзейсняецца ў суседняй Беларусі ў дачыненні да сябраў “МФ”.

Пасля пікету маладзены распаўсюдзілі ўлёткі з інфармацыяй пра катаванні ў дачыненні да старшыні “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча і заклікам дасылаць з гэтай нагоды лісты кіраўніку Горацкай калоніі спадару Кавалеву .
“Працяглы час да нашага сябра Зміцера Дашкевіча не пускаюць адваката. Гэта падштурхоўвае да трывожных думак аб тым, у якім стане ён зараз знаходзіцца. Тое, што зараз робіць кіраўніцтва Горацкай калоніі, дзе Зміцер адбывае пакаранне, не што іншае, як палітычная расправа за ягоную мужнасць і непахіснасць. Апроч Змітра, Малады Фронт мае 5 палітвязняў. Да таго ж, 2 тыдні таму жорсткія адміністрацыйныя арышты за мірную акцыю ў Горках атрымалі больш за 10 маладафронтаўцаў, сярод якіх былі тры намесніка старшыні. Але такія жорсткія рэпрэсіі нас не палохаюць. І за кожнага зняволенага ці затрыманага будуць выходзіць іншыя. Мы не будзем мець супакою, пакуль усе нашыя незаконна асуджаныя паплечнікі не апынуцца на волі” — каментуюць удзельнікі акцыі.

Падзяліцца:

Каментары