МЫ ВАС ПАПЯРЭДЖВАЕМ!

МЫ ВАС ПАПЯРЭДЖВАЕМ!

Рада МФ Горадні папярэджвае бюракратаў ад сістэмы рэпрэсіўнай адукацыі аб крымінальнай адказнасці за незаконныя выключэнні студэнтаў і аспірантаў. Папярэджаныя асобы: Нечухрын А.М., Чарапіца В.М., Ярмусік Э.С.

  “Усе загады Твае прызнаю справядлівымі; усялякі шлях няпраўды — ненавіджу…” (Пс. 118:128)     

ПАПЯРЭДЖАННЕ

Мы, прадстаўнікі горадзенскай моладзі, выражаем сваю скрайнюю занепакоенасць лёсам аспіранткі Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэту Таццяны Касатай, якую вышэйадзначаня асобы (Нечухрын А.М., Чарапіца В.М., Ярмусік Э.С.) нахабна выключылі па ўказцы ўсім вядомых структураў, і папярэджваем аб магчымых прававых наступствах дадзенага службовага злачынства — а гэтая справа, без сумненняў, будзе ў свой час перагледжана, і усе вінаватыя — прыцягнуты да адказнасці.

Нагадаем, што цягам 2010 г. Таццяна актыўна ўдзельнічала ў перадвыбарчай кампаніі Някляева, а таксама ў ініцыятыве за наданне адной з вуліцаў Горадні імя Васіля Быкава.

Таццяна, тры гады адпрацавала малодшым навуковым супрацоўнікам Гродзенскага Гісторыка-археалагічнага музея. Пасля выбараў адміністрацыя музея (у асобе дырэктара Юрыя Кітуркі) папярэдзіла дзяўчыну, што пры любым парушэнні дысцыпліны яе звольняць. Паколькі парушэнняў так і не было, яна працавала да заканчэння кантракта, які так і не працягнулі.

Адначасова Таццяна была аспіранткай на кафедры славянскіх дзяржаваў Гістфаку ГрДУ, дзе працавала над тэмай “Дзейнасць евангельскіх хрысціян-баптыстаў у БССР. 1941-1991 гг.” (навуковы кіраўнік — Чарапіца В.М.).

Аднак раптоўна, восенню гэтага году Таццяна не праходзіць атэстацыі на кафедры. Універсітэцкая атэстацыйная камісія большасцю галасоў (рашучыя галасы належылі акурат Ярмусіку, Чарапіцу, Нечухрыну) паццвярджае выключэнне Таццяны. І вось, у рэшце рэшт адмыслова створаная камісія па разглядзе апеляцыі аспіранткі, замацоўвае ўсе папярэднія рашэнні (тут трэба падзякаваць былому рэктару Юрфаку Сільчанку, намесніку рэктара Хацкевічу, і зноў жа загадчыку кафедры славянскіх дзяржаваў Чарапіцу).

Хто ж такія гэтыя людзі? Да прыкладу:

Чарапіца В.М. — прафесар, загадчык кафедры гісторыі славянскіх дзяржаваў ГрДУ, прытрымліваецца скрайніх імперскіх і славянафільскіх поглядаў. Знакаміты фразамі кшталту: “Белорусы заслужили русский язык” і пасквілямі на нацыянальнага героя К.Каліноўскага. Заўважаны ў свой час у кантактах з РНЕ, з’яўляецца актыўным чальцом “Белорусского славянского комитета”. Нядаўна спрычыніўся да адкрыцця мемарыяльнай дошкі прадстаўніку расейскай акупацыйнай адміністрацыі губернатару Сталыпіну ў Горадні.

Ярмусік Э.С. — дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ, зараз трымаецца прапольскіх поглядаў. У свой час — акывіст ВЛКСМ гарадскога маштабу. У 1988 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Интернациональные связи Ленинского Коммунистического Союза Молодежи Белоруссии и союзов молодежи европейских социалистических стран. 1971—1980 гг.» Прызнаецца, што на яго светапогляд істотна паўплываў В.М. Чарапіца.

У цывілізаваных краінах, пасля падобных жэстаў, вінаватыя меліся б папрасіць прабачэнне ў дзяўчыны і самастойна зыйсці з пасадаў. Прапануем у першую чаргу Ярмусіку Э.С., Чарапіцу В.М., Нечухрыну А.М. захаваць гонар і не ісці далей насуперак гістарычнай рэальнасці. А як гісторыкам, гэтым таварышам як нікому мае быць зразумелым нетрываласць і сумны канец усіх дыктатураў і аўтарытарных рэжымаў. І тады яны рызыкуюць апынуцца ў сітуацыі, куды горшай за сучасную таніну…

Улада рэжымаў — часовая, Божая ўлада — вечная!

Амін.

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Oct 26, 2011:01:16)Адказаць

    “цягам 2010 г. Таццяна актыўна ўдзельнічала ў перадвыбарчай кампаніі Някляева”

    За такое да сьцяны трэба ><

    • ales (Oct 26, 2011:10:43)Адказаць

      Шкада, вас, чакістаў — не 30-я гады ўжо, таму толькі і застаецца раіць “трэба”, “добра было б”… здрабнелі вы нешта.
      Ну і мы дабрэйшыя сталі — на завулках ужо ногі не ламаем і голавы сабачыя не разбіваем. Эх…
      Слухай, “Фронтавец”, ідзі ты ўжо на пенсію ці ў КНР па абмену паспрабуй з’ехаць — там “вашы” яшчэ нешта могуць.

  2. Frontavec (Oct 26, 2011:14:39)Адказаць

    “Ну і мы дабрэйшыя сталі – на завулках ужо ногі не ламаем і голавы сабачыя не разбіваем”

    Хто гэтыя “мы”? Асобны атрад восьмага “Б” класа? Калі гэта шкалацень голавы праламывала? Хіба што у сваіх эратычных фантазіях :pandaredlol: