На акцыі апазіцыі ў Кіеве луналі беларускія сцягі (фота)

На акцыі апазіцыі ў Кіеве луналі беларускія сцягі (фота)

   18 траўня на акцыі ўкраінскай апазіцыі ў Кіеве “Уставай, Украіна!” луналі бел-чырвона-белыя сцягі. У мерапрыемстве па запрашэнню Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, прыняла ўдзел група беларускіх актывістаў.

Усяго ў акцыі апазіцыі ў гэты дзень удзельнічала да 50 тысяч чалавек.

“Уставай, Украіна!” — акцыя пратэсту супраць рэжыму прэзідэнта Украіны Віктара

Януковіча, арганізаваная апазіцыйнымі партыямі УДАР, “Свабода” і “Бацькаўшчына”.

Яна стартавала больш за два месяцы таму ў Вінніцы. Яе галоўнае патрабаванне — адстаўка прэзідэнта краіны Віктара Януковіча. З тых часоў мітынгі і дэманстрацыі пад сцягамі партый “Бацькаўшчына”, “Свабода” і УДАР прайшлі амаль у двух дзясятках ўкраінскіх гарадоў.

DSC_0194 DSC_0247 DSC_0278 DSC_0293 DSC_0316 DSC_0376 DSC_0380

 

Падзяліцца:

Каментары