На актывістаў зноў пачаўся ціск!

На актывістаў зноў пачаўся ціск!

Ціск на актывіста Маладога Фронта Рамана Пратасевіча працягваецца. Гэтым разам хлопцу дакучаюць супрацоўнікі міліцыі .

5 сакавіка цягам дня на мабільны тэлефон хлопца тэлефанавалі ля сямі разоў з тэлефона са схаваным нумарам. Калі юнак усё ж такі адказаў, чалавек, які назваўся Аляксандрам Мікалаевічам, паведаміў Раману, што той мусіць 7 сакавіка а 15 гадзіне прыйсьці па адрасе Дабрамысьленскі зав., д.5 для “гутаркі”.

“ Я адказаў гэтаму чалавеку, што нікуды не пайду, пакуль мяне не выклікаюць афіцыйнай позвай, як гэта прадугледжана нашым заканадаўствам. Мяркую, што гэтыя захады супрацоўнікаў зьвязаныя з маім удзелам у акцыі ля амбасады Расеі,”- каментуе маладафронтавец.

Нагадаем, што пасьля акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі 19 сьнежня 2011 года на актывістаў Маладога Фронта аказваўся ціск з боку супрацоўнікаў КДБ. У прыватнасьці Рамана забралі на “размову” з дому і пагражалі праблемамі, калі хлопец не спыніць грамадскую дзейнасьць.

Падзяліцца:

Каментары