Андрэй Хадановіч: “Прагнеш свабоды — то бяры!”

Андрэй Хадановіч: “Прагнеш свабоды — то бяры!”

У чацьвер на імпрэзе “Марафона Салідарнасці” правёў выступ вядомы паэт, бард Свабоды, перакладчык Андрэй Хадановіч. Таксама на вечарыне “завочна” віншавалі палітвязня Эдуарда Лобава, у якога 1 снежня быў Дзень народзінаў.

Прысутныя ў залі , слухаючы Андрэя Хадановіча, разам з ім пераносіліся з адной краіны ў другую —  аўтар маляваў то Парыж Сержа Генсбура, то вандроўкі па Амерыцы ды Карэі. “Вершы Хадановіча стварылі ў зале атмасферу рамантычна-фантастычную, вельмі светлую і легкую. Людзі былі зачараваныя вершамі Хадановіча і  Генсбура. Вера, надзея на перамены віталі ў паветры”, — дзеляцца ўражаннямі ўдзельнікі вечарыны.

Падчас “Марафона Салідарнасці” павіншавалі палітвязьня Эдуарда Лобава з Днем народзінаў — хлопцу падарылі кнігу Васіля Якавенкі “Пакутны век” і некалькі кніг па гіторыі Беларусі.  У зале прысутнічалі маладафронтаўцы, якія абяцалі перадаць падарунак маці Эдуарда Лобава, спадарыне Марыне, якая, на жаль, з-за хваробы не змагла асабіста прыйсці.

Андрэй Хадановіч у 2006-м годзе выступаў на Кастрычніцкай плошчы і кожны дзень да разгону хадзіў у намётавае мястэчка. У 2010-м годзе на плошчы Незалежнасці Андрэй Хадановіч праспяваў у сваім перакладзе знакамітую песню каталонскіх змагароў за свабоду з франкісцкім рэжымам 1960-х гадоў. Напісаў «Слуп» (першая назва песні) паэт Луіс Льяк. Падчас польскай «Салідарнасці» паэт і бард Яцэк Качмарскі перарабіў яе ў «Муры», Андрэй Хадановіч пераклаў яе з польскай мовы.

МУРЫ

Яцэк Качмарскi
Пераклаў з польскай Андрэй Хадановiч

Ëн быў натхнёны i малады,
Iх незьлiчона было.
Ён на плошчы вёў гарады
Зь песьняй, што блiзка сьвятло.
I запальвалi сьвечкi яму,
Плыў па-над плошчаю дым.
Ён сьпяваў: зруйнуем турму!
Яны сьпявалi за iм:

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
I пахавае сьвет стары!

Ведалi словы на памяць — i сьпеў
Несьлi па вулiцах так,
Што кроў кiпела i гнеў кiпеў,
I сэрцы стукалi ў такт.
Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм
Ворагаў бiў напавал.
Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым…
А ён усё граў i сьпяваў.

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
I пахавае сьвет стары!

Так паўстаў шматтысячны рух,
Воiнаў цэлая рать,
Можна помнiкi зносiць и брук
На камянi разьбiраць.
Кожны адчуў — прыйшоў яго час
Сiлы аддаць барацьбе:
Хто ня з намi — той супраць нас!..
…Сьпявак быў сам па сабе.

Глядзеў, як шчыльныя рады
Зь ягонай песьняю iдуць,
А песьня глухне, глухне, глухне…
А муры растуць, растуць…

Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне —
I пахавае сьвет стары!

Падзяліцца:

Каментары

  1. Чытач (Dec 07, 2012:22:31)Адказаць

    Добра. І самому Хадановічу ўжо час пісаць ТАК- а не ўсякую х….ю пра камароў, сьмярдзючыя шкарпэткі і гд.
    Набярыце ў Гугле:
    “Українці в Празі відзначають День Незалежності молитвою і дискотекою (ВІДЕО)” і паглядзіце відэа 2, ўнізе,- плакат і паэтычнае выступленьне паэта і мастака Ніны Аксёнчык у падтрымку барацьбы беларусаў і украінцаў за родную мову -у такт гэтай каталонскай песьні.
    Прыблізна ў гэты час Хадановіч чытаў у Берліне свае вершы пра кусьлівых беларускіх камароў /сапраўдных, а не слуг Луя!/ — каб еўрапейская публіка даведалася, ЯКІЯ праблемы цяпер у РБ.

  2. Ганна Шапуцька (Dec 09, 2012:09:25)Адказаць

    Скажу так, падабаецца Вам творчасць Андрэя Хадановіча, ці не падабаецца, але ж гэты чалавек адзін з нямногіх, які адразу на запрашэнне выказаць падтрымку палітвязням праз удзел у Марафоне Саладарнасці адразу даў станоўчы адказ, сказаў і зрабіў. Шмат хто з нашых творцаў баіцца выступаць. І адно толькі тое, што на нашай беларускай мове ў перакладзе Хадановіча гучыць песня каталонцаў, натхняючы нас, беларусаў — толькі гэта адно шмат што кажа пра паэта, перакладчыкаа Андрэя Хадановіча. Дзякуй яму вялікі.

  3. Андрей ! (Dec 11, 2012:19:19)Адказаць

    Доброго времени ! суток ! ! люди у меня у меня к вам вопрос не по теме ! что будет если выйти на главную площадь страны ! с флагом ! и что если я несовершенолетний ! какие последствия будут для меня ! и для родителей ! если я засветился перед кгб ! и меня летом поймали за акции !
    об этом знают где я учусь !!! тока я прошу не пишите всякий бред ! напишите серезна !!! СПасиба !!

  4. Ніна Аксёнчык. к.ф.н, паэт, мастак-самавук (Dec 17, 2012:13:48)Адказаць

    КАМЕНТАР-АРТЫКУЛ да артыкула А. Дзерманта “Беларусь-краіна Спарыш”/Архэ,17.12.2012/
    1. Аляксей Дзермант — выдатны дасьледчык нашага паганскага мінулага /за што вельмі паважаю і люблю яго!/, але яшчэ, як кажуць, ня вылузаўся зь пялюшак. Захацеў тут аб’яднаць Неспалучальнае — “паганскі і хрысціянскі сінкрэтызм”. Няўжо не дайшло да яго пасьля шматлікіх гадоў вывучэньня Ведызму (паганства), што гэта Духоўныя антыподы ў сваёй першааснове, а не “сінкрэтызм”. Вас, Аляксей, яшчэ ў 19 ст. саслалі б у Сібір, калі б вы прапусьцілі хоць адну імшу. Прадаўцы сьвечак ТАК разумеюць “любі бліжнягя свайго”. Глядзіце лекцыі: Александр Невзоров ” УРОКИ АТЕИЗМА” пра ІУДАХРЫСЬЦІЯНСТВА, яго сапраўдную сутнасьць. Лекцыі-Бомбы. Праўда 2 тысяч гадоў Злачыну.

    2. Калі іудахрысьціяне цяпер масава бяруць сабе Нашы Ведычныя (паганскія ) сімвалы, то ЯК гэта назваць? Сінкрэтызм Дзерманта??? Папа і Мама ў 19 ст. за такое адкрытае паганства вас усіх адразу б адлучылі ад царквы і праклялі (аддалі анафеме). А БХД спакойна начапіла на свой сьцяг Крыж Сварога (Алатыр) і называе сябе хрысьціянскай партыяй. Ці не бачыце самі Абсурд?! Рымашэўскі Павінен начапіць на свой сьцяг якога-небудзь Ізякіля, а не наш Сьвяты паганскі сімвал!!!!
    3. І “Белы легіён” начапіў на свой сьцяг Спарыш. І вы захапляецеся ІХ ўдалым сімвалам. Ну, дык якія вы пасьля гэтага ВАЯРЫ ??? Спарыш -паганскі сімвал дабрабыту ў хаце, у сям’і, у гаспадарцы; каб быў добры ўраджай, каб добра “радзілася, вялося”. Сімвалам нашых Продкаў-Ваяроў заўсёды быў ПЯРУН. Як кажуць: якія сані-такія і самі. Будзем бараніць бабіну спадніцу каля печы, хатні дабрабыт, а не Радзіму. Нездарма Клоуна Адамовіча, які лічыць сябе лідэрам Бел.нацыяналістаў, КГБ нават не бярэ ўсур’ёз, калі ён звоніць туды і бярэ на сябе адказнасьць за нейкія выбухі тп. “2001 В ночь на 1 июня на территорию посольства России неизвестные бросили взрывчатку. Была повреждена ограда, никто не пострадал. Информационные агентства сообщали про взрыв гранаты РГД-5, сотрудники посольства — про взрывпакеты. Ответственность за взрыв позднее взял на себя праворадикальный политик-националист Славомир Адамович. Однако правоохранительные органы не приняли его заявление всерьез”.

    4.Патрэбна паступа ачышчацца ад рабскай філасофіі, увасабленьнем якой ёсць Іудахрысьціянства; ад уласнага самалюбства і быць вартымі нашых Сакральных Ведычных сімвалаў і нашых Вялікіх Продкаў, нашых сапраўдных герояў (Каліноўскі, Булак-Булаховіч і інш.), а не выглядаць самалюбівымі клоунамі. Яшчэ: многа слоў цяпер, ды мала спраў. Ня будзе Беларусі-усе нашы Пісаньні рускія бамжы аднясуць у зьбірню папіры. Стварайце суполачкі (напачатку хаця б з 3 чалавек, а пасьля кожны з тых 3 створыць новую суполачку і гд.) і Рабіце справы: вучыце і Рэалізуйце вывучанае. Нашых продкаў Ніхто не прымушаў зьбірацца разам амаль кожны дзень на вячоркі пасьля цяжкой працы, на агульныя абрады, дзе яны сьпявалі, ткалі, вышывалі, ладзілі гэтыя абрады і гд.- і ТАК зьбераглі і данесьлі да нас Вялікую культуру, дзякуючы філасофіі якой, мы ёсьць на сьвеце як самабытная Нацыя. І Якімі становімся цяпер бяз гэтых родных духоўных каранёў????