Шэўроны з “Пагоняй” выклікалі агрэсыю ІП з “Экспабэла”

18.07.2016:12:14
2
4 108
Беларусь, Галоўныя тэмы
Шэўроны з “Пагоняй” выклікалі агрэсыю ІП з “Экспабэла”

У суботу 16 ліпеня на рынку “Экспабэл” індывідуальны прадпрымальнік Аляксандар Філімонаў арганізаваў правакацыйную бойку супраць валанцёраў талакі ў Курапатах. Пра здарэньне распавядае удзельнік канфлікту Сяргей Пальчэўскі:

“У суботу пад час працы па ўладкаваньню тэрыторыі урочышча “Курапаты” мы прыйшлі на рынак “Экспабэл”, каб затачыць пільны ланцуг ад бензапілы. Майстар сказаў нам, каб мы хвілінаў 15 пачакалі, таму мы пайшлі ў бліжэйшую кавярню. Па дарозе нейкі ІПэшнік, зрэагаваўшы на шэўроны з “Пагоняй” і бел-чырвона-белым сьцягам, нешта пракрычэў нам у спіну, але мы нават не зьвярнулі ўвагі. Але па выхадзе з кавярні на нас накінулася з кулакамі зграя ІПэшнікаў, чалавек сем, завадатарам у якіх быў Аляксандар Філімонаў. Яны крычалі “Гэта наша зямля” і іншае. Нас было шэсьць хлопцаў, але мы разумелі, што нельга рэагаваць на гэту правакацыю, таму мы апроч абараняльных блокаў не ўжывалі ніякае сілы ды выклікалі міліцыю”.

Трэба адзначыць, што міліцыя прыслала аднаго супрацоўніка, які апытаў маладафронтаўцаў і нават не падыходзіў да нападнікаў. Хаця можна ўявіць сабе, колькі б спецназу прыехала, каб гэта маладафронтаўцы на кагосьці напалі пасярод белага дня.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам Малады Фронт заклікае грамадзкіх актывістаў да салідарнасьці. Бо нам відавочна, што сілавыя структуры працуюць на баку расейскай пятай калоны (мы можам узгадаць, як адбываюцца ператрусы ў кватэрах тых, хто змагаецца за незалежную Ўкраіну ў той час, як тэрарысты ДНР-ЛНР спакойна езьдзяць па Беларусі ды распавядаюць потым як яны будуць змагацца супраць дэмакратычнай апазіцыі). І калі ня будзе грамадзкага ціску на прамаскоўскіх агрэсараў, дык заўтра на любога беларуса будуць кідацца ў бойку за тое толькі, што ён шануе свой беларускі герб і сьцяг.

Заклікаем незалежныя СМІ і ўсіх неябыякавых у аўторак 19 ліпеня, а 12 гадзіне прыйсьці на рынак “Экспабэл” да бокса №30, у якім працуе Аляксандар Філімонаў, што арганізаваў правакацыю супраць маладафронтаўцаў. Мы не зьбіраемся арганізоўваць зь ім і іншымі манкуртамі беларускай зямлі бойку, але хочам задаць простае пытаньне “Ці трэба беларусу з “Пагоняй” толькі пад аховаю прыходзіць на рынак “Экспабэл”? А перадусім мы мусім выявіць перад расейская пятай калонай нашую салідарнасьць, каб кожны манкурт ведаў, што толькі беларусы ёсьць гаспадарамі на сваёй беларускай зямлі.

Дадаем некалькі фота з сацыяльных сетак галоўнага нападніка індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Філімонава, вядомага на рынку “Экспабэл” пад мянушкамі “Саня Меціз” і “Шрэк”.

 

 

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Alex (Jul 19, 2016:00:20)Адказаць

    Na moj pohlad varta zfotkać hetaha handlara i zrabić ulotku padobnaha źmiestu: na zdymku vyšej pradprymaĺnik taki ta (imia i proźvišča, numar jahonaha paviĺjonu) chulihan, biełarusafob, nienavidzić usio biełaruskaje, vystupaje suprać biełaruskaha suverenitetu, kali vy patryjot svajoj ziamli abychodźcie hetaha vyradka i ničoha ū jaho ni kuplajcie. I raspaūsiudzić hetuju infu ū internecie dy na parkoūcy taho rynku.

  2. Вася (Aug 26, 2016:17:54)Адказаць

    Ну и правильно! Нужно ноги ломать этимм прыгунам, что бы на день предателей не скакали с крикми “Хто не скаче той москаль”