На Ўладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу (дадалося фота)

На Ўладзіміра Яроменка завялі крымінальную справу (дадалося фота)

14 ліпеня, у дзень вянчаньня маладафронтаўца, яму патэлефанаваў сьледчы й настойліва папрасіў зьявіцца на размову ў панядзелак. Яроменак дамовіўся перанесьці размову на аўторак.У аўторак, Уладзіміру Яроменку прад’явілі пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы па артыкуле 421 “Парушэньне прэвентыўнага нагляду”, датаваную 24 траўня. Актывіст афіцыйна адмовіўся даваць сьведчаньні па справе, на што сьледчы прапанаваў яму зьявіцца ў чацьвер. 18 ліпеня, ужо з адвакатам.

Уладзімір Яроменак знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам пасьля вызваленьня. Актывіст адбываў пакараньне за Плошчу-2010.

2013-07-16 11.33.08

Падзяліцца:

Каментары