На волі чарговы закладнік рэжыму!

На волі чарговы закладнік рэжыму!

Увечары 3 чэрвеня на волю выйшаў маладафронтавец Зьміцер Крэмянецкі.

Актывіст мусіў выйсьці 24 траўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна пасьля 10 сутак арышту. Але замест вызваленьня ў той дзень яго завезьлі ў РАУС і склалі новы пратакол па новым хлусьлівым абвінавачваньні, пакінуўшы, такім чынам, яшчэ на 10 сутак у турме.

Зьміцер Крэмянецкі зьяўляецца перадапошнім з нявызваленых перад візытам Пуціна маладафронтаўцаў. У чацьвер, 7 чэрвеня а 19:00 — у свой дзень народзінаў, пасьля 24 сутак арышту вызваліцца Раман Васільеў.

Падзяліцца:

Каментары