На выходных прайшоў летнік “Ваяра”

На выходных прайшоў летнік “Ваяра”

На выходных у ваколіцах Менску прайшоў адукацыйны выезд СПК “Ваяр” па тэме “Тактычная медыцына”. Гэтым разам у працы летніка прымала ўдзел дванаццаць ваяроў. Чаму так важка тэма тактычнай медыцыны і як праходзіць навучаньне? – такія пытаньні задалі мы інструктару “Ваяра” Сяргею.

“Тактычнай медыцыны – гэта адзін з асноўных накірункаў падрыхтоўкі жаўнераў. І як паказвае прыклад “Расейска-ўкраінскай вайны”, на медыцыне трэба рабіць адзін з самых моцных акцэнтаў пры падрыхтоўцы. Так ва ўкраінскім войску адсотак загінулых пры раненьнях сягае 50 у той час, як у арміях краінаў НАТА гэта лічба ня больш некалікіх адсоткаў.

Наша задача зрабіць так, каб у выпадку раньня жаўнер мог аказаць першую медычную дапамогу сабе ці свайму пабраціму, каб патрыёт нават пры цяжкім раненьні застаўся жыць для сваіх родных і сваёй Бацькаўшчыны.

Таму ў “Ваяры” медычнай падрыхтоўка не абмяжоўваецца адным-двума заняткамі, мы ўвесь час адпрацоўваем аказаньне медычнай дапамогі: перавязку, эвакуацыю з чырвонай зоны, аказаньне першай дапамогі ў жоўтай зоне”, – распавядае інструктар па медыцыне Сяргей.

Вашай увазе некаторыя фоты з выезду. Сачыце за анонсамі і далучайцеся да наступных мерапрыемстваў “Ваяра”.

Падзяліцца:

Каментары