Набор на курс Эўраінтэграцыя-2015/16

Набор на курс Эўраінтэграцыя-2015/16

Менскі Еўрапейскі клуб у супрацы з Беларускім Калегіюмам абвяшчае набор слухачоў на публічныя лекцыі “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага звязу” (выкладчыкі: Алесь Лагвінец і Вераніка Мазуркевіч).

Курс з’яўляецца першай часткай Праграмы аддзялення “Еўрапейскі звяз: палітыка, эканоміка, культура” у рамках Беларускага Калегіюму (http://belcollegium.org/nabor-belaruskaga-kalegiyumu-na-2015-2016-gg/).

Мэта курсу – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўразвязу, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕЗ, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курса будуць праводзіцца дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.

Запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе зацікаўленыя паглыбленым вывучэннем інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце.

Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікат Еўраклубу і змогуць разлічваць на рэкамендацыйныя лісты для ўдзелу ў іншых адукацыйных праектах.

Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курсу веданне ангельскае мовы пажаданае, але не абавязковае).

Першы занятак адбудзецца ў панядзелак 16 лістапада 2015 г. а 18.30 на сядзібе Руху “За Свабоду” (пр. Незалежнасці (б. Скарыны), 80 кв.73 https://www.google.de/maps/place/%D0%A0%D1%83%D1%85+%D0%97%D0%B0+%D0%A1%D0%B2%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D0%B4%D1%83/@53.9221304,27.6080042,15z/data=!4m2!3m1!1s0x0:0xaaf7d169b2f0490d).

Просім зацікаўленых асобаў запоўніць онлайн рэгістрацыйную форму https://docs.google.com/forms/d/1nrtTJCZ1JskqVlFvSvB7v6t4dF4mzL7ToyC0Vt0uNF8/viewform

Дадатковая інфармацыя: +37529 6061034 або edu.mff@gmail.com.

Падзяліцца:

Каментары