Нацыя й раса

Нацыя й раса

Нацыя – чалавечая супольнасьць, якую яднаюць агульныя гісторыя, тэрыторыя, мова, традыцыі, культура, нават падабенства сьветапоглядаў й характараў асобных ейных прадстаўнікоў. (Артыкул прадстаўлены ў рамках дыскусіі, меркаванні пакідайце ў каментах — МФ)

Непаўторнасьць кожнай нацыі адспрадвеку фармавалася на грунце першапачатковых перадумоваў, такіх як раса, прырода, клімат, суседзі. Цягам стагодзьдзяў народамі выношваецца пэўны духовы досьвед, які паволі высьпявае (зазвычай, неўсьвядомлена) і перадаецца ў працэсе выхаваньня й пераемнасьці ад пакаленьня – пакаленьню. Безумоўна, кожны чалавек кожнага новага пакаленьня – непаўторная асобная духовая адзінка, але пастаянныя побытавыя, сацыякультурныя зносіны парадняюць індывідуальную душу падабенствам і блізкасьцю зь іншымі душамі адзінага нацыянальнага ўлоньня. Гэтак фармуецца лучнасьць духовых своеасаблівасьцяў асобных людзёў, якая разам з псыхасаматычнай непаўторнасьцю й ёсьць сацыякультурным арганізмам нацыі.

Паралельна з фармаваньнем і гістарычным разьвіцьцём нацыяў ідзе працэс складаньня й афармленьня традыцыяў, што разам з культурай і мовай зьяўляюцца галоўнымі праявамі адметнасьці кожнай нацыі. Падсумоўваючы вышэйсказанае, зраблю выснову, што ня “кроў” вызначае сутнасьць кожнае нацыі, а традыцыі і народжная на іх грунце культура, бо яны здольныя ўвабраць і распусьціць у сабе любы чужародны псыхасаматычны элемэнт.

Цяпер паспрабую, асабліва не заглыбляючыся, закрануць пытаньне, якое сарамліва абыходзяць увагай многія нашыя “нацыяналісты” й “патрыёты”, баючыся, відаць, абвінавачваньняў у фашызме, расізме й да т.п. Пытаньне тое тычыцца расы.
Усім вядома, што беларуская нацыя належыць да белай (эўрапеоіднай) расы.

Нацыі вызначаюць сябе з дапамогай пэўнай гамагеннасьці. То бок – адная мова, агульныя традыцыі й каштоўнасьці, а таксама, натуральна, падабенства зьнешняга выгляду.
Прырода адпачатку падзяліла чалавецтва на расы, надаўшы кожнай зь іх зьнешнія (колер скуры, рысы твару, разрэз вачэй і г.д.) і нутраныя (гены, псыхалёгія) асаблівасьці. Дзякуючы навуковым дадзеным генэтыкі, сацыябіялёгіі й этналёгіі мы ведаем, што эўрапейцы, чорнаскурыя і азіяты ня толькі выглядаюць інакш, але маюць свае біялягічныя і псыхалягічныя (мэнтальныя) асаблівасьці, якія гарантуюць прадстаўніку пэўнае расы выжываньне ў ягоным натуральным прыродным навакольлі. Таму мяшаньне з чужой расай ёсьць ненатуральным.

Навуковыя дасьледваньні падцьвярджаюць: дзеці ў расава зьмяшаных сем’ях маюць новы комплекс генаў, які біялягічна слабейшы за той, што прайшоў тысячагадовы гарт. У бальшыні выпадкаў новыя генэтычныя зьвязкі вельмі ненадзейныя, бо вялікая розьніца ў генэтычным разьвіцьці прыводзіць да парушэньняў ў ДНК. Пакуль яшчэ больш за палову мяшанцаў (мэтысаў) нараджаюцца здаровымі, але верагоднасьць сур’ёзных парушэньняў у генэтычным кодзе (адпаведна, прыраджоных захворваньняў) павялічваецца з кожным пакаленьнем. Ужо цяпер навукоўцы сьцьвярджаюць, што больш за 30% мяшанцаў нараджаюцца з парушэньнямі рэпрадуктыўнай функцыі, фізычна слабымі й непрывабнымі зьнешне.

Выснова напрошваецца сама – разам з пагаршэньнем экалёгіі генэтычныя мутацыі й зьмяшаньне расаў можа прывесьці да выміраньня чалавецтва.
Больш за тое, цягам эвалюцыі й гістарычнага разьвіцьця ў кожнай расы склалася пэўная сыстэма каштоўнасьцяў, што адлюстравалася ў сьветаглядзе. Адпаведна, расавае зьмяшаньне азначае страту народамі сваёй гамагеннасьці. З таго ж моманту, калі народ губляе сваю самасьвядомасьць, пачынаецца заняпад ягоных традыцыяў, духовых каштоўнасьцяў й культуры.
І ня трэба ілюзіяў пра ўнікультуру й “адзінае чалавецтва”. Бо сёньня ўвачавідкі бачны вынік – эўрапеоідная раса фактычна зьнікае: сьвет белых, які складаў у сярэдзіне ХХ ст. больш за чвэрць агульнай колькасьці чалавецтва, да сярэдзіны гэтатага стагодзьдзя складзе толькі 10%.

Таксама ідзе прыхавана-гвалтоўны працэс замены эўрапейскіх традыцыяў на іншыя. Гэтак, традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці паціху выціскаюцца з дапамогай масавай “культуры”, пад віскат гей-парадаў усё больш краінаў узаконьвае аднаполыя шлюбы, пры тым увесь гэты шабас суправаджаецца прапагандай эгаізму й сыбарыства ў лібэральных СМІ.

Адначасова, г.зв. “палітычныя эліты” працягваюць ажыцьцяўляць самагубную палітыку “адкрытай (для мігрантаў) Эўропы”, нягледзячы на нэгатыўнае стаўленьне да яе з боку грамадзянаў сваіх краінаў. Напрыклад, паводле зьвестак замежнай прэсы, у Францыі да 70% насельніцтва ўважаюць, што мігрантаў у іх зашмат, у Вялікай Брытаніі падобнай думкі прытрымліваюцца 67%, у Нямеччыне – больш за 50%.

Эканамісты падлічылі, што імігранты з сацыяльнага і фінансавага погляду абыходзяцца эўрапейскім дзяржавам значна даражэй за тую эканамічную карысьць, якую яны прыносяць.
Больш за тое, імігранты, карыстаючыся ўсімі сацыяльна-эканамічнымі дабротамі, упарта не жадаюць інтэгравацца ў грамадзтвы эўрапейскіх краінаў. Наадварот, яны ствараюць свае анклявы, якія зьяўляюцца пэрманэнтнай пагрозай для тых, на чыю зямлю прыехалі (згадайма, напрыклад, непарадкі ў “чорных” прагарадах Парыжу).

Разам з тым, у Эўропе назіраецца актыўны рост колькасьці мячэцяў і разнастайных мусульманскіх цэнтраў (не сакрэт, што пераважная маса мігрантаў прыбывае менавіта зь ісламскіх краінаў), у якіх нярэдка “ідэалягічна” апрацоўваюць моладзь, схіляючы да экстрэмісцкага ісламу. Ужо зараз нямала этнічных ангельцаў, галяндцаў, немцаў, прыняўшы мусульманства, едуць у Сырыю ваяваць на баку “апазыцыі”. І праблема ісламізацыі эўрапейскай моладзі асабліва яскрава паўстае на тле цяперашняга крызісу як каталіцкага Касьцёлу, гэтак і ўвогуле хрысьціянскага Захада.

Што ж, нехта выйграе, а нехта вымірае…

Безумоўна, усе расы й этнічныя супольнасьці маюць права на асобнае разьвіцьцё, расавыя адрозьненьні павінныя паважацца й захоўвацца, а таму й не павінна быць зьмяшаньня расаў.
У той жа час, недапушчальнае правядзеньне палітыкі “affirmative action” (г.зв. “станоўчай дыскрымінацыі”, якая ставіць прадстаўнікоў калісьці прыгнечаных сацыяльных і этнічных супольнасьцяў у больш прывілеяванае становішча ў параўнаньні з нашчадкамі былых “прыгнятальнікаў”).

Гэтаксама нельга дазволіць, каб традыцыйна “белыя” тэрыторыі былі зачышчанія ад эўрапейцаў празь дзеяньні (сьвядомыя альбо не) “палітычных элітаў”, што адкрываюць дзьверы імігрантам з краінаў трэцяга сьвету, якія руйнуюць расавую еднасьць і разам з тым традыцыйныя ды нацыянальна-культурніцкія адметнасьці эўрапейскіх нацыяў.

БЕЛАРУСЬ ПЕРАДУСІМ! AVE EUROPA!

Зьміцер Захарэвіч

Падзяліцца:

Каментары