Нацыяналізм і хрысціянства – пагроза Еўразвязу?..

Нацыяналізм і хрысціянства – пагроза Еўразвязу?..

У кіраўнічых органах Еўразвязу сур’ёзна занепакоеныя тым, што краіны Цэнтральна-Усходняй Еўропы зберагаюць суверынітэт і, не прымаючы сучасных “еўрапейскіх каштоўнасцяў”, бароняць сваю нацыянальную ды хрысціянскую ідэнтычнасць.

Доўгі час аб’ектам для атакаў еўрабюракратаў была Вугоршчына. Зараз, паступова ўвага Брусэлю пераключаецца на Польшчу, урад якой пачаў праводзіць памяркоўную, аднак паслядоўную кансерватыўную палітыку.

Палітыка новага ўраду Польшчы з’яўляюцца большым выклікам для ЕЗ, чым дзеі ўраду Вугоршчыны. Пра гэта заявіў старшыня камітэту па замежных справах Еўрапарламенту Эльмар Брок, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле Брока, у дзеяннях новага ўраду ў Варшаве важнае месца займае ідэалогія, у якой кансерватыўнае царкоўная лінія пераплятаецца з нацыяналізмам.

Змены ў палітыцы польскай улады пачаліся сімвалічна. У хуткім часе пасля інаўгурацыі новаабраны прэзідэнт Анджэй Дуда аднавіў штодзённыя набажэнствы ў прэзідэнцкім палацы.

На пачатку кастрычніка мінулага году Дуда прадэманстраваў, што не будзе выконваць патрабаванні ліберастаў і наклаў вета на закон, які дазваляў бы вычварэнцам-транссэксуалам безпраблемна змяняць пол.

З фармаваннем новага ўраду прыхільнікаў радыкальнага лібералізму чакалі новыя няўдачы. Новы польскі ўрад, сфармаваны кансерватыўнай партыяй “Права і Справядлівасць”, ужо з першых тыдняў працы заняўся санацыяй шкоды, нанесенай польскаму грамадству іх папярэднікамі.

Так, міністр акадэмічнай асветы Яраслаў Говін заявіў, што яго міністэрства прыпыняе фінансаванне часопісаў, якія папулярызуюць гендэрную ідэалогію ды “ЛГБТ”.

Міністр асветы Анна Залеўская забараніла прымаць у пачатковыя і сярэднія школы так званыя групы сэксуальнай адукацыі вучняў, дзейнасць якіх, спрамаваная на разбэшчванне дзяцей. “Патрэбна шанаваць інтымнасць дзяцей ды моладзі. Акрамя гэтага, у сэксуальным выхаванні дзяцей трэба шанаваць перш за ўсё ролю бацькоў,” – заявіла пані Залеўская.

Таксама і міністр аховы здароўя Канстанцін Радзівіл прыпыніў дзяржаўнае фінансаванне запладнення in vitro, якое сувора асужаецца Царквою (па-першае, з-за непрыроднасці, па-другое, таму, што яно ёсць неад’емным ад забойства людскіх эмбрыёнаў). Радзівіл заявіў, што яго міністэрства не будзе выдзяляць 340 мільёнаў злотых на фінансаванне in vitro запладнення, замест гэтага яно плануе ўвесці праграму лекавання няплоднасці, як частку новай стратэгіі аховы здароўя польскай нацыі. Міністр таксама заявіў, што асноўным метадам лекавання няплоднасці яго міністэрства лічыць NaPro метад.

…Напрыканцы, варта адзначыць, што немалаважным момантам, праз які пераймаюцца еўрабюракраты ў Брусэлі, ёсць антырасійскія настроі польскай улады, бо ні для кога не сакрэт, што ЕЗ, адным з лідэраў якога з’яўляецца Нямеччына, зараз фактычна трымаецца латэнтнай прарасейскай пазіцыі.

 

Паводле: http://banderivets.org.ua/

 

Падзяліцца:

Каментары