Нацыянальныя сьцягі ў гадавіну рэферэндуму

Нацыянальныя сьцягі ў гадавіну рэферэндуму

Малады Фронт распачаў кампанію «Горад – наш!». Сёньня раніцай маладафронтаўцы вывесілі нацыянальны сьцяг на Нямізе. Так юнакі нагадалі менчукам аб сямнаццатай гадавіне ганебнага «рэферэндуму», які правёў Лукашэнка 14 траўня 1995 года.

«Гэтая дата – глыбокая і незагойная рана на сэрцы нашай Беларусі. Сёнешні дзень – дзень смутку для кожнага сапраўднага беларуса. Сёньня за кратамі пакутуе Сяргей Каваленка менавіта за нашую нацыянальную сьвятыню. Таму мы мусім штогод нагадваць жыхарам беларусі аб гэтым дні. Тым больш, што шмат людзей у Беларусі нават не ведаюць, што сёнешні беларускі «сьцяг» — гэта спадчына савецкай эпохі, а спрадвечныя беларускія сымбалі знаходзяцца ў занядбаньні. Бліжэйшым часам нацыянальныя сьцягі зьявіцца ў іншых месцах.» — кажуць маладафронтаўцы.

Нагадаем, што сямнаццаць год таму Лукашэнка ініцыяваў і правёў рэферэндум, аб зьмене дзяржаўных сымбаляў і ўвядзеньні другой дзяржаўнай мовы.

Віцебск (Фота Сержука Серабро):


 

Менск:

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (May 14, 2012:17:38)Адказаць

    Малайцы!!! Жыве Беларусь!

  2. Алег (May 14, 2012:21:35)Адказаць

    Был членом комиссии во время этого рехверендума. Непонятно был поставлен даже вопрос рефередума, вроде как — хотели бы вы новый вариант флага (при этом, что это за вариант, б-к-б или з-к даже не уточнялось)? К вечеру воскресенья был (во всяком случае на нашем участке в Минске) приличный недобор голосовавших. И по телевизору объявили, что недостающие 30 %, или сколько их там было голосовавших, пришло именно в районе 8-ми вечера, типа они поприезжали с дач и ринулись голосовать. Бред! В это время участок был вообще пустой. Нормальные люди готовились к работе, или смотрели воскреную вечернюю программу.