Нацыянальны сьцяг зьявіўся ў Жодзіна 27 ліпеня

Нацыянальны сьцяг зьявіўся ў Жодзіна 27 ліпеня

Мясцовыя маладафронтаўцы такім чынам адзначылі дваццацьпершую гадавіну абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі.

Побач са сьцягам фарбаю пазначана сьвяточная дата — 27.07. Актывісты імкнуцца нагадаць грамадзтву аб афіцыйна забытым сьвяточным дні і нацыянальных беларускіх сымбалях, з каторымі нашая дзяржава ўвайшла ў незалежнае жыцьцё, разбураючы імпэрыялістычныя савецкія ланцугі.

27 ліпеня 1990 г. была абвешчана Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, каторая азначала падрыхтоўку да выхаду краіны з Савецкага Саюзу. Як толькі склаліся спрыяльныя вонкавыя ўмовы, 25 жніўня 1991 года Дэклярацыя набыла статус канстытуцыйнага закону.

27 ліпеня як галоўнае нацыянальнае сьвята адзначалася ў Беларусі з 1991 па 1996 гады. Перанос Дня незалежнасьці на 3 ліпеня, дзень вызваленьня Менску ад фашыстаў, адбыўся па волі Лукашэнкі.

Жодзіна

 

Падзяліцца:

Каментары