Нацыянальныя стужкі ў Менску (фота)

Нацыянальныя стужкі ў Менску (фота)

Напярэдадні 27 ліпеня ў Менску маладафронтаўцы ўпрыгожылі горад нацыянальнымі стужкамі.

Актывісты імкнуліся стварыць атмасфэру сьвята і нагадаць нацыянальнымі сымбалямі у выглядзе стужак аб каштоўнасьці дзяржаўнай незалежнасьці.

27 ліпеня 1990 г. была абвешчана Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, каторая азначала падрыхтоўку да выхаду краіны з Савецкага Саюзу. Як толькі склаліся спрыяльныя вонкавыя ўмовы, 25 жніўня 1991 года Дэклярацыя набыла статус канстытуцыйнага закону.

27 ліпеня як галоўнае нацыянальнае сьвята адзначалася ў Беларусі з 1991 па 1996 гады. Перанос Дня незалежнасьці на 3 ліпеня, дзень вызваленьня Менску ад фашыстаў, адбыўся па волі Лукашэнкі.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Гануля (Jul 27, 2011:18:00)Адказаць

    хм… няўжо