Надвор’е сфармуе не малады фронт

Надвор’е сфармуе не малады фронт

Многія атмасфэрныя й палітычныя франты ўплываюць на беларускае надвор’е. Сухі азіяцкі кантынентальны клімат стварае нам з аднаго боку антыцыклон з Расеі. Сучасная ўлада чыніць ўсе ўмовы для яго падтрымкі, відаць, з разьлікам на пасяўную, павялічэньне надояў і высушку збожжа. Мяккая кволая вільгаць з Балтыкі ды іншых краінаў Эўразьвязу нясьмела прыносіць праз нашую мытню не заўсёды дарэчны дождж, іншыя ападкі і вільготныя санкцыі. Сонечная Ўкраіна дае цеплыню нашаму Палесьсю, сэмінары ў Чарнігаве, Кіеве, але бывае падзеленай на дзьве часткі.

У такіх супярэчлівых умовах з франтоў абароны нашай краіны хоча эміграваць 65% моладзі [2]. Аб гэтым сьведчыць статыстычнае дасьледаваньне НІСЭПД [6], падрабязна выкладзенае ў выглядзе кнігі «Моладзь і грамадзянская супольнасьць». Ахвочыя эміграваць не жадаюць знаходзіцца ў Беларусі на мяжы цёплага і халоднага паветра, але, як і кожны чалавек, прагнуць устойлівага клімату вакол сябе. Цяпер не 1943-і ды тут не Сталінград — за адступленьне з фронту не расстрэльваюць. Уцёкі мазгоў ды працаўнікоў праз мяжу — Беларусь, на жаль, падтрымлівае адсутнасьцю адпаведнай матывацыі заставацца ў дзяржаве. Як бачна з табліцы 1, Нямеччына — самы моцны эміграцыйны магніт для беларусаў [1, ст. 242].  А вось кожны пяты малады рэспандэнт хацеў бы зьехаць у ЗША (у два разы болей чым сярод усіх апытаных).

Табліца 1 — Адкрытае пытаньне. Якая з замежных краінаў, на Вашу думку, можа быць мадэльлю для эканамічнага разьвіцьця Беларусі? (09’09, %) [1, ст. 242, табл.17]

Варыянт адказу Усе апытаныя Моладзь
Нямеччына 17.1 16.3
ЗША 11.1 20.2
Польшча 7.3 9.8
Расея 7.0 5.3
Кітай 4.7 3.7
Іншая краіна 29.0 28.4
Адмовіліся адказваць або прапанавалі ўласную мадэль 26.7 16.6

Разам з тым, 58.8% апытаных у сакавіку 2011 г. напрацягу апошніх 12 месяцаў ні разу не выяжджалі з краіны [3, табліца 16].

 

Таблица 2. Распределение ответов на вопрос: “Как Вы думаете, могут ли молодые люди сегодня сделать успешную карьеру в Беларуси?” (в зависимости от возраста, %) [3, т.3]

Праведзенае дасьледваньне таксама сьведчыць: моладзь ад 14 да 30 гадоў не выступае адзіным фронтам, яна падзелена й да таго ж між асобнымі падгрупамі моладзі ёсьць канфрантацыя, заснаваная на розных ідэялагічных поглядах і стаўленьні да кіраўніка РБ А.Лукашэнка ў прыватнасьці.

Табліца 3. Распределение ответов на вопрос: “Победа на выборах А. Лукашенко, на Ваш взгляд, способствовала сплочению белорусского общества, или наоборот, углублению его раскола?” (в зависимости от возраста, %) [3, т.7]

 

Дыяграма 1. Распределение ответов на вопрос: “В своем новогоднем поздравлении А. Лукашенко впервые признал, что в Беларуси существуют “большинство и меньшинство белорусского общества”. К какой части общества Вы себя относите?” (в зависимости от возраста, %)

З дасьледаваньня бачна, што па многім параметрам моладзевая сацыяльная група 18-19 гадоў больш падобная да старэйшага пакаленьня сваіх бацькоў – 40-50 гадовых беларусаў. У той час, як найбольшы пратэстны патэнцыял назіраецца сярод узросту 25-29 гг. Паказальна, што ў дасьледваньнях дзесяцігадовай даўніны найбольшы пратэстны патэнцыял назіраўся менавіта сярод моладзі да 20 гадоў.

Мы бачым, што на моладзь, як на адзіны фронт ці на адзіную мэтавую групу, мы спадзявацца ня можам, бо не моладзь фармуе надвор’е ў Беларусі. Яна збольшага абыякавая і жадае прыстасавацца ці зьехаць з краіны.

 

Табліца 4. Паказчыкі грамадзкай актыўнасьці на прыкладзе арганізацыяў МФ і БРСМ (%)

Вядомасьць арганізацыі Ацэнка дзейнасьці арганізацыі Жаданьне далучыцца да дзейнасьці арганізацыі
Станоўча адмоўна абыякава
МФ 54.2 15 10.2 48.9 7.8
БРСМ 83.0 29.2 16.1 43.3 15.8

Цікава таксама, што жаданьне далучыцца да дзейнасьці МФ выказваюць 8% беларусаў. Калі б усе яны на справе прынялі ўдзел у грамадзкай дзейнасьці, то колькасць актывістаў склала б каля 740 тысяч, а гэта на парадак больш, чым войска ў Беларусі.

Веданьне (гл. таксама тлумачэньні рэйтынгу ў сацыялягічнай прасторы) аб МФ у некалькі разоў перасягае станоўчае стаўленьне да яго дзейнасьці. Станоўчае стаўленьне да дзейнасьці МФ у некалькі разоў перасягае патэнцыйную гатоўнасьць у ёй удзельнічаць. Яшчэ больш патэнцыйную гатоўнасьць далучыцца да дзейнасьці павялічвае станоўчае да яе стаўленьне. Гэта даказвае, што фармаваньне станоўчага вобразу МФ і , адпаведна, станоўчага стаўленьня, можа пашырыць сацыяльную базу арганізацыі значна болей, чым простае інфармаваньне аб ёй. [5]

Спэктар прыхільнікаў МФ досыць спэцыфічны, і не зусім моладзевы. Каля 40% зь іх – супрацоўнікі дзяржсэктару, траціна – старэй за 50 гадоў, чвэрць – жыхары сяла. Разам з тым, нельга казаць аб адназначнай “чорна-белай” карціне: сярод прыхільнікаў МФ нямала “кансэрватараў” і “лаялістаў” цяперашняй улады. [1, 5]

Такі расклад сілаў сьведчыць, што людзі чакаюць надзеі й выратваньня ад хмары з чорнымі вусамі, але ў нашай сытуацыі адна моладзь без падтрымкі іншых групаў насельніцтва ня зробіць надвор’е ў краіне. Гэта й пацьвярджае Алег Манаеў у прамове [1, ст 6-7] да кнігі « Моладзь і грамадзянская супольнасьць»:  роля моладзі вельмі выразна выяўляецца ў рэвалюцыях справа-налева, у рэвалюцыях зьлева-направа (ад сацыялізма да капіталізма, ад цэнтралізаванай эканомікі да рынкавай) роля моладзі значна меней [4]

Выснова аналітыкі НІСЭПД па вынікам сакавіцкага апытваньня ў 2010 г. сьведчыла, што можна казаць аб перамозе ўладаў, а не апазыцыі ў “барацьбе за моладзь”, паколькі менавіта ўлада зрабіла сур’ёзныя высновы з бурных падзеяў 90-х гадоў і стала “адаптаваць” моладзь да праўладных каштоўнасьцяў хутчэй, чым моладзь “адаптавала” рэчаіснасьць да сябе. [1, 5] Менавіта таму “малодшая” група моладзі па многім парамэтрам аказваецца найбольш “адаптаванай” да наяўнага парадку, чым старэйшыя групы альбо нават 30- і 40-гадовыя беларусы. Падобныя тэндэнцыі назіраюцца і ў апытаньнях 2011 года.

Дзякуючы палітыцы ўладаў ужо вырасла цэлае маладое пакаленьне з больш савецкімі поглядамі, чым у суседніх сацыяльных групаў (пра гэта ўзгадвалася таксама пры апісаньні да дыяграмы 1).

 

Дыяграма 2. Ці хацелі б вы аднавіць СССР? (12’09, па восі ардынат — %)

На дыяграме 2 мы бачым тыя ж трэнды па ўзроставым размеркаваньні, што й на дыяграме 1. Палітыка ўладаў прыводзіць да таго, што 15% моладзь 18-19 жадаюць аднавіць СССР [1, ст. 39, табл. 5.2.12]. Сярод беларусаў 20-30 гг гэты паказчык меней за 10%.

 

Такім чынам, каб стаць моцным атмасфэрным фронтам і прагнаць дыктатарскую хмару, беларусы мусяць яднацца вакол дэмакратычных каштоўнасьцяў. І перадусім яднаньне гэтае мусіць быць па-за межамі ўзросту. Трэба ўжо ня толькі спадзявацца на моладзь, як на гарматнае мяса, але й болей яднацца з сталейшымі, у тым ліку пенсіянэрамі, якія таксама нас падтрымліваюць і часта болей, чым моладзь. Як гэта зрабіць і ці магчыма — пытаньне будучыні.

Але за васемнаццацігадовае праўленьне Лукашэнкі пасталець мусіць ня толькі Малады Фронт. Як слушна заўважаюць нашыя старэйшыя таварышчы з НІСЭПД, усе мы з вамі знаходзімся перад выбарам: заставацца ў вузкай сацыяльнай прасторы, або адаптаваць дзейнасьць да чаканьняў тых сацыяльных групаў, якія маюць сымпатыі да моладзевых альтэрнатываў.

У любым разе, які б антыцыклон не фармаваў палітычнае надвор’е ў Беларусі, на мяжы яго будзе моладзь, але калі ўнутры няма сталай вобласьці падвышанага ціску, клімат ня зьменіцца.

Прэс-служба МФ

 

Спасылкі на крыніцы інфармацыі:

  1. НИСЭПИ. Под редакцией профессора Олега Манаева, 2011. Молодежь и гражданское общество в Беларуси: Новое поколение. Санкт-Петербург: «Невский Простор».
  2. «Чаму 65% моладзі хочуць з’ехаць за мяжу» // http://mfront.net/czamu-65-moladzi-choczuc-z%E2%80%99iechac-za-miazhu.html
  3. «Расширение социальной базы «Молодого Фронта»: поствыборные перспективы (тренды полугодия)»  // http://mfront.net/e107_images/newspost_images/0311mffinal.pdf (по результатам опроса НИСЭПИ, проведенного c 3 по 13 марта 2011 г. (методом face-to-face interview опрошено 1524 чел., ошибка репрезентативности менее 3%))
  4. «Моладзь і грамадзтва ў Беларусі: Новае Пакаленьне» // http://mfront.net/moladz-i-hramadztva-u-bielarusi-novaie-pakaliennie.html
  5. НІСЭПД: Рэйтынг МФ павялічыўся да 54% з 47% // http://mfront.net/nisepd-rejtyng-mf-pavyalichyusya-da-54-z-47.html
  6. «Независимый институт социально-экономических и политических исследований» // http://www.iiseps.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Frontavec (Sep 03, 2012:21:34)Адказаць

    “… або адаптаваць дзейнасьць да чаканьняў тых сацыяльных групаў, якія маюць сымпадыі да моладзевых альтэрнатываў.”

    Калі адаптоўвацца пад большасці, то атрымоўваецца “папса” і папулізм, і так заўжды — гэта аксіёма. Бо большасці ва ўсе часы ў першую чаргу патрэбен хлеб і відовішча (з улікам сенняшніх рэаліяў можна замяніць на каўбасу і ТНТ, але сутнасць не зменіцца). Абараняць смалевічскіх дачнікаў — гэта не змяненне квадратна-гняздавога спосаба мысляння(ён жа “чарка-шкварачны”) на арыентацыю да нацыянальнага дабрабыту. Вылучэнне арміі кандыдатаў, якія сталі сябрамі арганізацыі за 15 хвілін да гэтага самога вылучэння — гэта не “Новые выбары без Лукашэнкі” з прыгожым подпісам унізе бюлетэня.

    “Як слушна заўважаюць нашыя старэйшыя таварышчы з НІСЭПД”

    На заўвагі старэйшых таварышчаў(а “таварышчы” зышлі ў нябыт разам з КПСС) з НІСЭПД можна ім параіць набыць калькулятар і падручнік па арыфметыцы.

    • Аўтар (Sep 05, 2012:08:54)Адказаць

      дык не да большасьці адапатавацца, а да тых сацыяльных групаў, якія маюць сымпатыі =)