Намінант прэміі Марэк Мігальскі заступіўся за Івана Шылу

Намінант прэміі Марэк Мігальскі заступіўся за Івана Шылу

Намінант прэміі “Люблю Беларусь!” накіраваў ліст да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага і амбасадара Польшчы ў Беларусі Лешэка Шарэпкі.

Дэпутат заклікае польскіх дыпламатаў паўплываць на вызваленьне маладафронтаўца. Нагадаем, што 14 лютага Івана Шылу затрымалі міліцыянты каля сядзібы ПЭН-цэнтру. Гэта адбылося напярэдадні ўручэння маладафронтаўскай прэміі “Люблю Беларусь”.

Студэнт польскага унівэрсітэта Іван Шыла “мае запазычанасьць” перад  пэнітэнцыярнай сыстэмаю рэжыму — маладафронтавец павінен адседзець 22 сутак за леташнюю акцыю падтрымкі Зьмітра Дашкевіча каля калоніі ў Горках, а таксама за ўдзел у летніх акцыях пратэсту ў Салігорску.

Паводле Interwencja dra Migalskiego w sprawie zatrzymania młodego aktywisty

МФ-Даведка:
Марэк Мігальскі — намінант прэміі “Люблю Беларусь 2012”, першы сярод дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту ўзяўся дапамагаць палітычнаму вязьню Зьмітру Бандарэнку і ягонай сям’і. Ужо пасьля ягонаму прыкладу пасьледуюць многія калегі-парлямэнтарыі. Падрабязьней »

Падзяліцца:

Каментары