Нарвэгія — Беларусь. Такія розныя турмы.

Нарвэгія — Беларусь. Такія розныя турмы.

Нарвэжскі тэрарыст можа быць накіраваны ў лепшую турму краіны з дызайнэрскай мэбляю і сучаснай тэхнікай. Беларускія палітвязьні ў той час пакутуюць у карцарах, ШЫЗА, ня могуць нармальна харчавацца і амаль не бываюць на сьвежым паветры.

Турма Хальдэн Фэнгсэль, у каторую верагодна накіруюць Брэйвіка, знаходзіцца ў лесе нагадвае болей гатэль, чым месца адбыцьця пакараньня. Будынкі для зьняволеных абсталяваныя тэлевізарамі з плоскімі экранамі, студыяй гуказапісу, дарожкамі для бега, катэджам для спатканьняў. У кожным пакоі знаходзіцца міні-лядоўня і на вокнах адсутнічаюць краты.


Турэмны пакой і ложак у Хальдэн Фэнгсэль, Нарвэгія


Турэмны пакой і ложак (“сцэна”) на Акрэсьціна, Беларусь

У Беларусі — палітычна зьняволенаму лідару МФ Зьмітру Дашкевічу, паводле апошніх зьвестак, забаранілі размаўляць зь сукамэрнікам, прымаць перадачкі з ежаю. У Наваполацку — дваццацігадовага Мікіту Ліхавіда пяты раз за два месяцы накіроўваюць у штрафны ізалятар, дзе забараняюць перапіску, чытаць кнігі, знаходзіцца на сьвежым паветры. Перадачку ад бацькоў з элемэнтарнымі рэчамі гігіены юнак так і не атрымаў.

У Хальдэн Фэнгселі адбываюць зьняволеньне у тым ліку наркадыльлеры, забойцы й гвалтаўнікі. У адрозьненьні ад ЗША і Англіі, дзе паўторна ў турму трапляе 50-60% зьняволеных, у Нарвэгіі пасьля вызвалення за краты вяртаецца не болей за 20%.


Нарвэгія. Турма Хальдэн Фэнгсэль

Ідэялогія нарвэжскай турмы накіравана на выпраўленьне й рэабілітацыю арыштантаў. Ахоўнікі ходзяць без зброі, разам з зьняволенымі абедаюць, займаюцца спортам. Большая частка надзіральнікаў — жанчыны, што па меркаваньні дырэктара ўстановы, памяншае агрэсію з боку зэкаў зьняволеных.

Нарвэжац Андэрс Брэйвік прызнаны вінаватым у тэракце ў Нарвэгіі 22 ліпеня, у выніку каторага загінула 92 чалавекі. Ён быў праізраільскім ісламафобам, масонам, “антырасістам”, прыхільнікам гаспадарчага лебіралізма, абаронцам правоў сэксменшасцяў. Аб сваих поглядах падазраваны шмат пісаў у Інтэрнэце. Напр. http://www.document.no/anders-behring-breivik/

Як знутры выглядае беларуская турма, на прыкладзе вядомага цэнтру ізаляцыі пна Акрэсьціна ў Менску mfront.net дэманстраваў раней. (фота зьлева)

Сытуацыя выглядае яшчэ больш жахлівай, калі ўлічыць, што ў камфортныя ўмовы паў-люксаў трапляюць нарвэжскія забойцы, наркадылеры ды гвалтаўнікі. А на акрэсьцінскіх нарах ды ў беларускіх калёніях пакутуюць сапраўдныя патрыёты бацькаўшчыны, якія асьмеліліся кінуць выклік дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі.

Філязофія нарвэжскіх турмаў накіравана на выпраўленьне чалавека для вяртаньня яго ў нармальнае жыцьцё на свабодзе, аб чым і сьведчыць нізкі адсотак паўторнага трапляньня ў турму. На жаль, пра беларускія турмы такога ня скажаш.

Нарвэгія — Беларусь: такія розныя турмы. Фотафакт:

Нарвэгія:  турма Хальдэн Фэнгсель у лесе 


Беларусь:  турма на Акрэсьціна ў Менску 


Нарвэгія: сьцяна вакол тэрыторыі турмы схавана за дрэвамі


Беларусь: сьцяна вакол тэрыторыі турмы на Акрэсьціна


Нарвэжская турма разьлічана на 252 арыштанты.


Акрэсьціна знутры. Дзьверы ў камэру


Пакой для адпачынку і размоваў. Нарвэгія, недзе сярод лесу.


Санвузел на Акрэсьціна. Менск, сталіца Беларусі. Год 2011.


На тэрыторыі нарвэжскай турмы ёсьць вялікая спартовая заля


На тэрыторыі беларускай турмы паўсюль аўтэнтычныя столь і сьцены


Гэта ня пункт назіраньня за зэкамі, гэта — студыя гуказапісу для зьняволеных. Нарвэгія, 2011 г.


Гэта вакно, праз каторае сьвятло трапляе ў камэру. Беларусь, 2011 г. 


Нарвэгія: Умовы майстэрняў, у каторых працуюць вязьні турмы


Беларусь: Умовы хаты, у каторай жыў асуджаны на “хімію” Павал Севярынец

Фотаздымкі: http://mfront.loc/?p=2443,  mfront.net, REUTERS

Падзяліцца:

Каментары

  1. ваўкалак (Jul 27, 2011:12:11)Адказаць

    Я розьніцы амаль што не заўважыў 🙂