“Моцным крокам ЕС было б не вяртаць паслоў да вызвалення палітвязняў”

“Моцным крокам ЕС было б не вяртаць паслоў да вызвалення палітвязняў”

Намесніца старшыні “Маладога фронта” Анастасія Палажанка ў сваім блогу каментуе  дыпламатычную “халодную вайну”.

-У такіх выпадаках часта кажуць: “Упс!”. Але пры гэтым самым Лукашэнка падштурхнуў Еўропу да радыкальных дзеянняў і поўнай кансалідацыі, на што яна ніколі не магла быць здольна. Славенію і Латвію зараз “адфядучаць” у калідорах Еўрапарламента і пагавораць па-мужчынску ці па-беларуску, але яўна не па-еўрапейску. Цяпер самае важкае — не адступіцца. І самым моцным крокам ЕС магла б стаць заява, што да вызвалення палітвязняў амбасадары не вернуцца ў Мінск. Палітвязні ці радыкаліацыя працэсаў. Пытанне : ці гэта было спланавана ўладамі як развязка падзеяў ці алагічнае глупства — невядома. Але калі ЕС займе жорсткую пазіцыю, здаецца, у мяне асабіста з’яўляецца больш шанцаў пабачыць Дзіму Дашкевіча (жаніха Анастасіі. – Рэд.) дома.

Калі зараз краіны ЕС максімальна палегчаць сістэму атрымання візаў для беларусаў ці падчас канфлікту – дэманстратыўна – адменяць плату за іх , гэты крок раскрые беларусам вочы — супраць чаго выступае ЕС і на чыім баку знаходзіцца. Прынясе  разуменне, хто сапраўды адстойвае іх інтарэсы. А галоўнае — пазбавіць магчымасці Лукашэнку зрабіць беларусаў закладнікамі ягонай вайны. А апазіцыянеры патрываюць з гэтым спісам, перажывем.

http://belaruspartizan.org/bp-forte/?

Падзяліцца:

Каментары