Наста Палажанка ўзнагароджана прэміяй імя Святланы Навумавай

Наста Палажанка ўзнагароджана прэміяй імя Святланы Навумавай

У Мінску у першы дзень вясны прайшло ўручэнне прэміі імя Святланы Навумавай.

Прэміі ўручаліся ў трох намінацыях: “Журналістыка”, “Аналітыка”, “Надзея”. Пераможцамі ў намінацыях сталі:

“Журналістыка” — шэф-рэдактар газэты «Народная Воля» Сьвятлана Калінкіна

“Аналітыка” — рэдактар інтэрнэт-сайту «Наша думка» Валерыя Касьцюгова

“Надзея” — намесьніца старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка

“Малады Фронт” шчыра віншуе пераможцаў!

Палітолаг, выкладчык ЕГУ Святлана Навумава памерла 10 сакавіка 2011 года, на 56-м годзе жыцця. Яна была вядомая ў краіне не толькі як педагог, але і як прапагандыст ідэі развіцця грамадзянскай супольнасці. Адразу пасля яе смерці калегі і сябры вырашылі заснаваць у памяць пра Святлану Навумаву прэмію для прафесійных палітыкаў, аналітыкаў і журналістаў. Мэта гэтай прэміі — ушанаваць памяць вядомага палітолага Святланы Навумавай і адзначыць лепшых журналістаў-палітолагаў і маладых палітыкаў, дзеля таго, каб заахвоціць людзей гэтых прафесій да праўды, справядлівасці і сваёй прафесіі.

 

Падзяліцца:

Каментары