Наста Шулейка выйдзе на волю 30 красавіка

Наста Шулейка выйдзе на волю 30 красавіка

Насту 20 красавіка пільнаваў каля яе дома невядомы ў цывільным. Калі той знік з-пад вокнаў актывісткі, яна вырашыла выйсці ў краму. Каля пад’езда яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і склалі пратакол за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КоАП РБ).

Разгляд справы Насты Шулейкі адбыўся ў суботу 21 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Мотыль прысудзіла ёй 10 сутак арышту. Такім чынам, на волю актывістка выйдзе ў панядзелак 30 красавіка ў 17:30
http://spring96.org/be/news/51996

Падзяліцца:

Каментары