Настай Палажанкай зацікавалася падатковая

Настай Палажанкай зацікавалася падатковая

Намесьніцу старшыні МФ Насту Палажанку выклікаюць у падатковую інспэкцыю — позва прыйшла ў дзень, калі дзяўчына абавязана прыйсьці ў міліцыю.

Насту Палажанку просяць у надзіва кароткі тэрмін — да 17 лістапада 2011 г. — падаць дэклярацыю аб даходах за 2010 год.

Наста атрымала позву ў падаткавую Першамайскага раёну горада Менску за подпісам Т.С.Шамкуця, намесьніка начальніка інспэкцыі Міністэрства падаткаў і збораў РБ.

“Відаць зь вялікага сьпісу людзей, каму варта папсаваць жыццё, дайшлі й да майго імя й прозьвішча, — усьміхаецца Наста Палажанка. — Бо я паняцця не маю, якія такія даходы маглі зацікавіць нашую квітнеючую дзяржаву.”

Нагадаем, сёньня, 2 лістапада, Наста Палажанка а 14:00 абавязана падыйсьці ў РУУС Першамайскага раёна г. Менску.

Пасьля падзеяў Плошчы-2010 Наста Палажанка знаходзіцца пад арыштам — адзін год умоўна.

Падзяліцца:

Каментары