На выходных — наш Грунвальд

На выходных — наш Грунвальд

602 гады таму беларусы, летувісы, палякі і чэхі супольна перамаглі крыжакоў у Грунвальдзкай бітве. Гэта дата шырока адзначаецца ўсімі пераможцамі, акрамя беларусаў. Выправіць сытуацыю і зьвярнуць увагу на важную гістарычную дату ўжо чаьверты год намагаецца фэстываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд».

На IV штогадовы міжнародны фэст славы беларускай зброі «Наш Грунвальд», прысьвечаны 602 угодкам вялікай Грунвальдзкай бітвы прыедуць больш 250 прадстаўнікоў з Расіі, Украіны, Літвы і Беларусі.

Цэнтральнай падзеяй фэсту стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 гада, на полі ля мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і Каралеўствы Польскага.

«У адрозьненьні ад Польшчы ў Беларусі ўвагі да сьвята не стае і мэта нашага фэста прыцягнуць увагу да старонкі гісторыі не апраўдана забытай», — кажа арганізатар фэстывалю Аляксандар Рак

Усе госьці фэсту «Наш Грунвальд» змогуць самі стаць удзельнікамі розных рыцарскіх змаганьняў: павучыцца стральбе з лука ці арбалета, наведаць майстар-кляс па гістарычным фехтаваньні, паўдзельнічаць у шатляндзкіх ігрышчах, прымерыць рыцарскі дасьпех. Таксама арганізатары плянуюць правесці «мокрыя войны» з вадзянымі пісталетамі. Для тых каму вайны ня хопіць — можна працягнуць вадзяныя забавы ў рэчцы Пціч.

У канцэртнай праграме фэстывалю возьмуць удзел больш за 13 фольк і рок-гуртоў, у тым ліку: Рокаш, Стары Ольса, Зьніч, Без панікі. Арганізатары рыхтуюць музычны сюрпрыз.

Сяргей Дзюкараў, дырэктар Музэйнага комплексу «Дудудкі», адзначыў, што гэтым годам яны паспрабавалі выправіць хібы папярэдніх фэстаў: на тэрыторыі комплекса будуць працаваць асобныя кавярні з сярэднявечнай кухняй, будзе дзейнічаць бясплатны намётавы лягер і арганізаваны дадатковы аўтобусны маршрут з горада на фэстываль. Усе падрабязнасьці можна даведацца http://vk.com/nash_grunwald

Праграма фэсту

Дзень першы (субота) 21 ліпеня

  • Турнір зброяносцаў — маладых ваяроў, якія не прымалі ўдзелу ў буйных турнірах раней;
  • Пешы рыцарскі турнір;
  • Бугурты (масавыя бітвы рыцараў). Бугурт праходзіць па сярэднявечных канонах, такім чынам, галоўныя якасьці ўдзельніка — гэта высакароднасьць і павага да суперніка;
  • Рэканструкцыя бітвы «Грунвальдзкая бітва» — цэнтральная падзея фэсту;
  • «Пір пасьля бітвы». Канцэрт з удзелам беларускіх гуртоў.

Дзень другі (нядзеля) 22 чэрвеня

  • Турнір лучнікаў;
  • Бой «пяцёрак»
  • Турнір конных рыцараў;
  • Агнявое шоў

Сярэднявечныя атракцыёны і забаўкі на любы густ для госьцяў і гледачоў фэсту. Сярэднявечны кірмаш.

Калі: з 21 ліпеня па 22 ліпеня (субота-нядзеля) 2012г, субота: 11.00 — 24.00, нядзеля 11.00 — 18.00

Фэст пройдзе на тэрыторыі Музэйнага комплексу «Дудудкі». Менская вобласьць, Пухавіцкі р-н, в. Пціч.

GPS каардынаты: 53о35.769\’N 27o41.061\’E

http://generation.by

Падзяліцца:

Каментары

  1. Рус (Dec 19, 2013:06:49)Адказаць

    Союзная армия (32 тыс.) включала польские, литовские, русские (в т. ч. украинские и белорусские), валашские, чешско-моравские, венгерские и татарские отряды, всего 91 хоругвь.
    Взялся за гуж, не говори, что не дюж.
    Читаем, вспоминаем, статейщики хреновы.


    МФронтавец: Беларусь, Украіна — не расія. Было пару харугваў са Смаленску, але гэты горад зьяўляўся часткай беларускіх земляў ВКЛ да яго акупацыі расейцамі.
    Чытаем, узгадваем, маскалі паскудныя.

  2. Рус (Dec 19, 2013:06:58)Адказаць

    И как всегда бились против ига Евросоюзного(Войско ордена (27 тыс.) состояло из немецких, французских и др. рыцарей и отрядов наёмников (швейцарцы, англичане и др.), всего 51 знамя.. :)))) Это только маленький отрывок из истории.
    Цель европейцев захват ресурсов, порабощение нации. 🙂 НИчего не меняется за века.

    • Зьміцер Юшкевiч (Dec 19, 2013:23:42)Адказаць

      Бiлiся як заўсёды супраць ворагаў,за Радзiму ды волю. Нiколi не здавалiся i данiну ханам не плацiлi,стагоддзямi пад татарамi не былi.Гэта толькi маленькi кавалак гiсторыi)))