Навабранцы МФ прынялі прысягу ў Слуцку

Навабранцы МФ прынялі прысягу ў Слуцку

Адтрубілі фанфары «Слуцкага збройнага чыну — 2016». Новыя сябры Маладога Фронту прынялі прысягу. Адбылося сьвяточнае шэсьце ў гонар слуцкіх паўстанцаў.

Гэтым разам, як ніколі раней, мы падрыхтавалі зьнешні свой пасыл. Усе сябры мелі шаўроны Ваяра й Пагоні на сваіх рукавах. А кожны навабранец да ўсяго быў яшчэ й апрануты ў камуфляжны строй.

slucak_1

Апрача звычайнага дэкляраваньня прысягі, кожны маладафронтавец атрымаў дабраславеньне. Яго даваў пратаярэй Беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы Леанід Акаловіч. Таму кожны сапраўды прысягнуў прад Богам, Радзімай і паплечнікамі.

akalovicz

Пасьля сьвяточнага прыняцьця прысягі калёна рушыла па шляху шэсьця. Сярод усіх вылучаліся маладафронтаўцы. Шыхт ваяроў. І сама прысутнасьць навабранцаў і вэтэранаў Маладога Фронту палохала правакатараў. Прарасейскія маладзёны, паспрабаваўшы справакаваць грамаду, адыйшліся ўбок, калі ўбачылі ваяроў. Гэтыя калябаранты проста ганебна назіралі на мітынг здалёку.

slucak_5

Малады Фронт шчыра дзякуе партыі БНФ, руху «За свабоду» і руху «Разам» за дапамогу. Дзякуючы ім, мы здолелі зладзіць паездку па местачках Грозаў, Семежаў і вёсцы Чырвоная Слабада. Адзінаю грамадою мы рушылі па месцах баявой славы нашых продкаў. Усе разам мы ўшанавалі гэрояў і памаліліся за Беларусь.

miescy-baiavoi%cc%86-slavy

Касьцяк сьвяткаваньня склалі, вядома, чатыры рухавікі беларускае нацыянальнае ідэі. Таму гэта даказвае, што на варце Беларусі, ейнае памяці і каштоўнасьцяў стаім менавіта мы. А калі так, то й нашая пазыцыя сярод арганізацыяў — стаяць паперадзе абарончага шыхта Беларусі. Хто калі ня мы!?

slucak_3

Малады Фронт

Падзяліцца:

Каментары

  1. Сергей (Dec 14, 2016:14:34)Адказаць

    Настоящие войны своей земли и родины!