НЕ ЖАДАЕМ!
Пад час інаўгурацыі Лукашэнкі, выбары якога не былі прызнаныя цывілізаванымі краінамі сьвету ў Салігорску сябры Маладога Фронту правялі акцыю непрыняцьця самаабвешчанага прэзыдэнта.
Па горадзе былі развешаныя знакавыя "чорныя меткі".
Гэтая цынічная і наглая падзея, што адбывалася ў асяродьдзі асобаў "набліжаных да імпэратара" і нечым нагадваючая "каранацыю" ў месцах, дзе зараз знаходзяцца многія палітычныя апанэнты каранаванага, ня можа не абразіць нармалёвага чалавека. Таму мы не маглі застацца абыякавымі і выказалі сваё "НЕ!" самадарству, што адбываецца ў Беларусі. І самае галоўнае, што нашае "НЕ!" с кожным днём расьце і мацнее. Таму мы й ўпэўненыя ў нашай хуткай перамозе!
[9 красавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту
|