Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 верасьня 1997 году ў Менску адбыўся першы зьезд Маладога Фронту.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
СУД НАД КАСТУСЁМ ЛУКАШОВЫМ
Сёньня ў Ленінскім судзе г.Менску працягваўся судовы працэс над навукоўцам, дэмакратычным актывістам Кастусём Лукашовым. Навуковага супрацоўнікі Акадэміі навук Беларусі абвінавачваюць у супраціве прадстаўнікам праваахоўных ворганаў.

У другі дзень судовага працэсу паседжаньне пачалося а 10-ае гадзіне раніцы. У “Дом правасудзьдзя” падтрымаць Кастуся Лукашова прыйшлі вядомыя палітыкі, сярод якіх былі Аляксандар Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька, праваабаронцы, грамадзкія дзеячы, прадстаўнікі АБСЭ, сябры Маладога Фронту і інш. Сёньня былі дапытаныя сьведкі ад абвінавачваньня. Пасьля сьведчаньняў, ва ўсіх прысутных склалася абсалютнае ўражаньне, што крымінальная справа цалкам развальваецца на вачох. Сфальсіфікававаныя факты й блытаныя паказаньні, запісаныя ў пратаколах відавочна не супадалі са сьведчаньнямі людзей. Нагадаем, што Кастуся Лукашова абвінавачваюць у тым, што ён наехаў на сваёй машыне на супрацоўніка міліцыі ў той час, калі са сваім братам, палітыкам Вячаславам Сіўчыкам, які быў моцна зьбіты прадстаўнікамі менскага спэцназу, зьязджаў са шпіталя. На сёньняшні судовым паседжаньні была зачытаная справаздача аб навуковых дасягненьнях, працах і навуковай дзейнасьці Кастуся Лукашова, дасланая з Акадэміі навук Беларусі. Пасьля другога дню незаконнага судовага прэцэсу судзьдзя Зінаіда Красоўская прызначыла працяг паседжаньня на 19-га лютага ў 10:00. Магчыма ў гэты дзень Кастусю можа быць вынесены прысуд. Малады Фронт заклікае ўсю дэмакратычную грамадзкасьць прыйсьці ў гэты 19-га лютага у Ленінскі суд горада Менску (Сямашкі, 33), каб падтрымаць навукоўца Кастуся Лукашова.

Злачынны рэжым спрабуе ўсімі магчымі сродкамі ціснуць на людзей, якія не жадаюць жыць у краіне, дзе пануе апошняя дыктатура ў Эўропе. На вялікі жаль, сфальсіфікаваныя палітычныя крымінальныя справы сталі ў сёньняшняй Беларусі звыклаю зьяваю. Рэжым не спыняецца й арганізоўвае яшчэ мацнейшыя рэпрэсіі, незаконна кідае за краты невінаватых людзей. Спыніць злачынную дзейнасьць дзяржаўных карных ворганаў зможа толькі грамадзкая Салідарнасьць з тымі, хто зараз знаходзіцца ў няволі. Толькі Салідарнасьць зможа аб’яднаць усю беларускую нацыю у барацьбе з бязбожнаю ўладаю! 19-га лютага 10:00 Ленінскі суд (“Дом правасудзьдзя”, вул.Сямашкі, 33).
Прэс-служба МФ 16.02.2007 - 19:35:53 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ЗЬМІЦЕР ДАШКЕВІЧ ВЫЛУЧАНЫ НА СУІСКАНЬНЕ ПРЭМІІ РОБЭРТА КЭНЭДЗІ
Рашэньне аб вылучэньні прынялі 15 лютага беларускія праваабаронцы (Людміла Гразнова, Іна Кулей, Міхаіл Пастухоў, Гары Паганяйла).

«Мэмарыял Робэрта Кэнэдзі» штогод узнагароджвае ганаровай прэміяй сьмелых людзей, якія ахвяруюць сабой, рызыкуюць жыцьцём, падвяргаюцца перасьледу з боку ўладаў.Крытэры прэміі — абарона правоў чалавека, асабістая сьмеласьць і аўтарытэт, а таксама прыналежнасьць да недзяржаўнай арганізацыі, якая робіць істотны ўнёсак у працэс пераўтварэньняў у краіне.

Праваабаронцы мяркуюць, што Зьміцер цалкам адпавядае крытэрам прэміі.
«Узнагароджаньне Зьмітра было б ня толькі ўзнагародай за ягоную асабістую мужнасьць, але й ўзнагародай «Маладому Фронту» — недзяржаўнай арганізацыі, што актыўна супрацьдзейнічае рэжыму ў Беларусі», — мяркуе Л. Гразнова.


Інфармацыя: "Беларускі партызан" і "Наша Ніва"
Прэс-служба МФ 16.02.2007 - 18:18:10 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
14 ЛЮТАГА ЎЛАДЫ ВЫКАРЫСТАЛІ НОВЫ МЭТАД: МАСАВЫЯ ПРАВАКАЦЫІ
14 лютага я меў мажлівасьць паўдзельнічаць у акцыі “Маладога Фронту”, прысьвечанай Дню сьвятога Валянціна. Па ўсім Менску (і некаторых іншых гарадах) адбываліся затрыманьні актывістаў “МФ” . Сярод новых мэтадаў “павіншаваць” апазіцыянераў уладай быў ужыты наступны: людзей пільнавалі ля пад’ездаў. Калі чалавек выходзіў – яго хапалі, а калі не – то “цывільныя” проста дзяжурылі да самага вечара(!).

На плошчы імя Якуба Коласа затрымлівалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сяброў Моладзі БНФ за... раздачу сьвяточных паштовак, у якіх было зьмешчана віншаваньне са сьвятам. У той жа дзень прадстаўнікі БРСМ раздавалі такія ж паштоўкі, але іх абсалютна не чапалі і ў РУУСы не адвозілі. Карацей, у сілавых структураў 14-га пачаўся сапраўдны “калатун” – і яны імкнуліся ўсялякім чынам сапсаваць людзям сьвята.

Акцыя “Маладога Фронту”, як і было заплянавана, пачалася а шостай вечара. Былі павіншаваны амбасады Францыі, Нямеччыны, Польшчы, ЗША. Спачатку людзей было ня вельмі шмат – крыху меней за 100. З усіх бакоў прысутнічалі “цывільныя” і апэратары “таемнага тэлебачаньня”. Акцыя пачалася паленьнем бенгальскіх агеньчыкаў і тэатралізаваным дзеяньнем, пасля якога прамаўляў Барыс Гарэцкі і іншыя прадстаўнікі “МФ”. Удзельнікі акцыі скандавалі “Беларусь у Эўропу!” і “Жыве Беларусь!”. Пасьля гэтага ўсе рушылі да французскае амбасады, дзе і павіншавалі французскага амбасадара. Там жа да шэсьця далучыўся Аляксандар Мілінкевіч з Інай Кулей. Перад французскай амбасадай залуналі нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, а таксама сьцягі “Маладога Фронту” і Эўразвязу. У гэты момант ніякіх затрыманьняў не было – мажліва дзякуючы таму, што ўлады не хацелі паказваць сваё спраўднае аблічча перад замежнымі амбасадарамі. [Далей...]
Прэс-служба МФ 16.02.2007 - 01:11:51 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
АКЦЫЯ ЛЮБОВІ Ў МАГІЛЁВЕ
Магілёўскія маладафронтаўцы правялі акцыю з нагоды Дня Сьвятога Валянціна. Увечары 14 лютага каля дзесяці актывістаў на пешаходнай вуліцы ў цэнтры гораду раздавалі мінакам "валянцінкі" зь віншаваньнямі ды ўручалі зьвязкі бел-чырвона-белых балёнікаў. Моладзь ахвотна брала падарункі і рэагавала надзвычай пазытыўна.

У той жа час на Зорнай плошчы гэтай жа Ленінскай вуліцы адбываўся канцэрт "За любімую Беларусь!", арганізаваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. На канцэртнай пляцоўцы танчылі чырвона-зялёныя "сэрцайкі", якія падыходзілі да людзей і запрашалі патанчыць разам зь імі. Раздаваліся прапагандысцкія чырвона-зялёныя "валянцінкі"-сэрцайкі. На плошчы было крыху больш за 100 чалавек – пераважна "бээрэсэмаўцы" ды жыхары магілёўскіх ускраінаў.

Як толькі маладафронтаўцы падыйшлі да плошчы ды пачалі там дарыць "няправільныя валянцінкі", то супрацоўнікі міліцыі не разгубіліся ды затрымалі Максіма Азарава й Антона Усьцімчука. Іронія сытуацыі ў тым, што на той момант у хлопцаў не засталося ніякай "несанкцыянаванай" прадукцыі. Іх вывелі пры дапамозе супрацоўнікаў АМАПу за межы плошчы, на якой праходзіла імпрэза. Капітан міліцыі вынес вуснае папярэджаньне і паабяцаў хлопцам ноч у пастарунку, калі яны будуць "нармальным людзям псаваць сьвята".


Інфармацыя: Ян Маўзэр (радыё "Рацыя")
Прэс-служба МФ 16.02.2007 - 00:44:45 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ. СКАРЫНА Й ДЗЕСЯЦЬ МІЛЬЁНАЎ
— О! Біблія! Ці дасі пачытаць?
Сіценцы, якія ўпершыню заходзяць да мяне ў госьці, адразу цягнуцца да беларускай Бібліі на стале. Рэфлекс, неаднойчы заўважаў, амаль аднолькавы: працягваюць руку ўзяць, потым, бы апякліся, убіраюць пальцы й глядзяць з багавейным страхам: а ўвогуле можна?..


Сьвятое Пісьмо ў гэтых краёх — вялікая рэдкасьць. У сяго‑таго захаваліся кішэнныя Новыя Запаветы па‑расейску, выдадзеныя «Гедэонавымі братамі» ды распаўсюджаныя яшчэ ў пачатку 1990‑х. Беларускай Бібліі, натуральна, няма ані ў школьнай бібліятэцы, ані ў сельсавецкай, ані ў людзей.

Ці мог падумаць Францішак Скарына, які 500 гадоў таму вучыўся ў найлепшых эўрапейскіх унівэрсытэтах з мараю даць свайму народу Кнігу Кнігаў, што ў век небывалага тэхнічнага прагрэсу, калі беларуская паліграфія будзе друкаваць тых кнігаў штогод па 50 мільёнаў асобнікаў, — знайсьці Біблію на роднай мове на Полаччыне будзе яшчэ цяжэй, чым тады! [Далей...]
Прэс-служба МФ 16.02.2007 - 00:25:13 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
САЛІГОРСКІ АКТЫВІСТ ПАВАЛ БАТУЕЎ НА ВОЛІ, СУД ПЕРАНЕСЕНЫ
Затрыманы ўчора моладзевы актывіст Павал Батуеў правёў ноч у пастарунку, а сёньня пераўпэўніў судзьдзю ў ілжывасьці сьведчаньняю супрацоўнікаў міліцыі. У выніку пратакол адправілі на дапрацоўку, а Батуева вызвалілі.

Сёньня з раніцы, пасьля сутак у ІЧУ, Паўла Батуева даставілі ў суд.Спачатку слухалі Батуева, потым аднаго са сьведак з боку Батуева. Калі сьведчалі міліцыянты, што складалі пратакол за дробнае хуліганства, дэмакратычныя актывісты, што прысутнічалі на паседжаньні, ледзьве не ўстрымаліся ад сьмеху: паказаньні істотна розьніліся. Судзьдзя апынулася ў цяжкім становішчы: пакараць Батуева з-за блытаньня міліцыянтаў (сьведчаньні нават розьніліся ад той інфармацыі, што была ў пратаколе) было немагчыма , аднак і апраўдаваць з-за пэўных прычыныў ня мог. Таму знайшла іншае выйсьце - даслала пратакол на дапрацоўку. Такім чынам, Паўла Батуева могуць выклікаць цягам наступным 2-х месяцаў на суд і паўторна разлядзець ягоную справу.

Варта нагадаць, што ўчора ў шматлікіх гарадох адбываліся акцыі Любові. Пад час салігорскае акцыі Павал Батуеў і быў затрыманы разам з 4-ма паплечнікамі, якіх праз некалькі гадзінаў неўзабаве вызвалілі. Паўла вінавацілі ў дробным хуліганстве, быццам хлапец у прысутнасьці міліцыянтаў (іх колькасьць у раёне акцыі ўражвала)брудна лаяўся.І склаўшы пратакол зьмясьцілі ў ізалятар. Дарэчы, Павал стаўся адзіным удзельнікам акцый па Беларусі, які правёў ноч у пастарунку і якога судзілі.

-Тое, што Батуева ўтрымлівалі ў камэры-сьведчаньне працягу ўціску на дэмакратычную моладзь у рэгіёнах. Зараз немагчыма сьцьвярджаць пра нейкую "адлігу" ці "перабудову", бо ў рэгіёнах сытуацыя аніяк не зьмянілася. Тое, што шэсьце ў Менску не было разагнана - справа натуральная-на ім прыстунічала шмат журналістаў. Аднак некаторыя актывісты былі прэвэнтыўна затрыманыя, выкліканыя на допыты, заблякаваныя ва ўласных кватэрах. Рэктары ў ВНУ праводзілі "прафіляктычныя размовы". Спэцслужбы працавалі там, дзе не было відэа-камераў і дыктафонаў.
У рэгіёнах, на якія СМІ ня зьвяртаюць асаблівае ўвагі, супрацоўнікі міліцыі дазваляюць сабе карыстацца клясычнымі мэтадамі, кшталту "лаяўся матам", "кідаўся на міліцыянтаў" і г.д.- мяркуюць паплечнікі Батуева.


Інфармацыя: прэс-служба Салігорскага Маладога Фронту
Прэс-служба МФ 16.02.2007 - 00:15:57 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ПІКЕТ САЛІДАРНАСЬЦІ
Варшава: пікет салідарнасьці з затрыманымі на сьв.Валянціна ў Менску

Сёньня ў Варшаве ў межах тыдня салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі адбыўся гадзінны пікет каля амбасады Беларусі ў падтрымку затрыманых учора ў Менску удзельнікаў акцыі, прымеркаванай да дня сьвятога Валянціна.
Гаворыць адзін з удзельнікў пікету Сяргей Логінаў.

Логінаў: "Мы бярэм удзел у пікеце, каб выказаць салідарнасьць з нашымі сябрамі, што знаходзяцца ў турмах у Беларусі, і маладымі людзьмі, якіх затрымалі ў Менску учора"/


Інфармацыя: радыё "Свабода"
Прэс-служба МФ 16.02.2007 - 00:09:01 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
У МЕНСКУ ПРАЦЯГВАЕЦЦА СУД НАД КАСТУСЁМ ЛУКАШОВЫМ
Сёньня ў 10:30 у Ленінскім судзе г.Менску (вул.Сямашкі, 33) пачаўся судовы працэс над дэмакратычным актывістам, братам Вячаслава Сіўчыка, Кастусём Лукашовым. Навукоўца абвінавачваюць у супраціве супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў.

Зараз у судзе абвешчаны перапынак да 14:30. Трэба дадаць, што на незаконны судовы працэс прыйшло, каб выказаць сваю Салідарнасьць з Кастусём Лукашовым, каля 50-ці чалавек, у ліку якіх быў і лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў, Аляксандар Мілінкевіч. Сёньня ў судзе былі дапытаныя сьведкі ад абвінавачваньня. Судовы працэс адкрыты.

Нагадаем, што ў “Доме правасудзьдзя” адбываўся суд і над лідэрам Маладога Фронту, Зьмітром Дашкевічам, які быў пакараны тэрмінам у паўтары гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Зараз 25-ці гадовы сустаршыня моладзевага нацыянальнага руху адбывае пакараньне ў турме горада Шклова.
Прэс-служба МФ 15.02.2007 - 14:27:31 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
АДЛІГА ? НЕ, РЭПРЭСІІ!
Хроніка сьвяткаваньня Дня ўсіх закаханых у Салігорску. На фоне апошніх хваляў рэпрэсіяў, што пракаціліся па Беларусі, заявы Лукашэнкі аб наладжваньні стасункаў у заходнім накірунку падаюцца наўпрост такі сьмешнымі.

Як вядома, для паляпшэньня адносінаў між Заходняй Эўропай і Беларусьсю, Эўразьвяз накіраваў апошняй сьпіс патрабаваньняў з дванаццаці пунктаў, у выніку якога Эўразьвязам можа быць аказана значная дапамога ў вырашэньні набліжаючагася эканамічнагу крызісу ў нашае краіне. Першым з пунктаў зьяўляецца патрабаваньне вызваліць усіх палітвязьняў, што зараз знаходзяцца ў беларускіх турмах. У некаторых прадстаўнікоў дэмакратычнае супольнасьці зьявілася надзея і спадзяваньне, што вось вось у гэтае забытае краіне нарэшце пачнуцца перамены. Аднак... [Далей...]
Прэс-служба МФ 15.02.2007 - 14:12:16 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
АКЦЫЯ ЛЮБОВІ Ў ВІЦЕБСКУ
Учора ўвечары ў Дзень сьвятога Валянціна ў Віцебску адбылася Акцыя Любові. Актывісты Маладога Фронту ў самым цэнтры горада раздавалі жыхарам горада мастакоў валентынкі й буклеты, віншавалі моладзь з гэтым цудоўным хрысьціянскім сьвятам.

На схіле, у цэнтры Віцебску было намялаванае вялікае сэрца. Людзі вельмі станоўча ставіліся да сяброў моладзевага нацыянальнага руху. Моладзь усьміхалася й выказвала сваю Салідарнасьць з маладафронтаўцамі. Маладыя Беларусы стаміліся ад хлусьні, нянавісьці й непавагі.
Беларуская моладзь прагне Любові, Свабоды, Пераменаў! Яна бачыць сваю краіну дэмакратычнай, цывілізаванай і эўрапейскай дзяржавай. [Далей...]
Прэс-служба МФ 15.02.2007 - 13:53:41 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Пераход на старонку 1 2 3 ... 395 [396] 397 ... 450 451 452


НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В