Logo
БЕЛАРУСКІ КАЛЯНДАРЫК
6 верасьня 1997 году ў Менску адбыўся першы зьезд Маладога Фронту.
Навіны за 2010
ПАСЧПСН
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930 
 
Бібліятэка маладафронтаўца:
Пакаленьне Маладога Фронту (rar) 98 кб - гісторыя моладзі, народжанай у 1970-85гг. (Павал Севярынец)

Нацыянальная ідэя. Фэнаменалёгія Беларусі (rar) 251 кб - Асэнсаваньне беларускай нацыянальнай ідэі як сутнасна хрысьціянскай праз дасьледваньне 200 самых вядомых беларускіх фэномэнаў (Павал Севярынец)
У МЕНСКУ ПРАЦЯГВАЕЦЦА АКЦЫЯ ДА ДНЯ СЬВЯТОГА ВАЛЯНЦІНА
Калі калёна ад францускай амбасады рушыла ў бок нямецкай амбасады па вуліцы Леніна спэцназаўцы выбеглі з аркі каля цырульні “Мара” і затрымалі Барыса Гарэцкага і чатырох ягоных паплечнікаў. Моладзь пачала скандаваць “Свабоду Гарэцкаму! Свабоду палітвязьням!”

Пасьля гэтага калёна крочыла далей у бок нямецкай амбасады па прасьпекце Незалежнасьці. Разам з моладзьдзю лідэр аб’яднанай дэмакратычнай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч з жонкай Інай Кулей. Ён сказаў, што не мог не прыйсьці на гэтую акцыю. Ён прыйшоў, каб падтрымаць моладзь, каб выказаць ім падзяку”.

Зараз удзельнікі акцыі збочылі на Захарава й накіроўваюцца да нямецкае амбасады.


Інфармацыя: радыё "Свабода"
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 19:24:40 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
МІЛІЦЫЯ СПРАБУЕ ЗАТРЫМАЦЬ АДНАГО ЗЬ ЛІДЭРАЎ МАЛАДОГА ФРОНТУ БАРЫСА ГАРЭЦКАГА
Як стала вядома па дарозе да нямецкае амбасады супрацоўнікі праваахоўных ворганаў схапілі прэс-сакратара Маладога Фронту, Барыса Гарэцкага. Моладзь скандуе "Ганьба!" і "Свабоду!"

Мілінкевіч зьвярнуўся да спэцназаўцаў, каб адпусьцілі хлопца. Безвынікова. У гэты час колькасьць удзельнікаў акцыі большае.

Шэсьце працягваецца па пляцы Каліноўскага. Беларуская моладзі ідзе да плошчы Перамогі. Над натоўпам лунаюць 3 вялізныя сьцягі: Беларусі, Маладога Фронту й Эўразьвязу. Моладзь скандуе "Верым! Можам! Пераможам!"
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 18:49:42 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
АКЦЫЯ ЛЮБОВІ


18.34
Удзельнікі акцыі махаюць сьцягамі "Маладога фронту" і Эўразьвязу. Людзі трымаюць маленькія партрэцікі Казуліна ў выглядзе сардэчак. Скандуюць "Жыве Беларусь" і "Міліцыя з народам".

18.30Да Мілінкевіча падышлі два бамжаватыя мужчыны і пачалі "гутарку": "Браток, і ты тут!" Адразу падляцела здымачная група БТ на чале з Леднікам і пачала здымаць гэта.
Удзельнікі акцыі крычаць "Свабоду палітвязьням!".

18.26
Удзельнікі акцыі сьпяваюць "Магутны Божа"
18.24
Прыехаў Мілінкевіч і здымачная група БТ. Удзельнікі акцыі скандуюць "Жыве Беларусь!"
"Той хто мае ў сэрцы любоў, той непераможны. Я ганаруся Вамі, мы пераможам! Жыве Беларусь!", -- заявіў Мілінкевіч.

Удзельнікі акцыі фаграфуюцца, раздаюць бэнгальскія ангі. Міліцыі і ціхароў няма
18.21
Удзельнікаў акцыі ля францускай амбасады сустракае першы намесьнік пасла
18.19
Удзельнікі акцыі кіруюцца да францускага пасольства. Кіроўцы аўтамабіляў вітаюць удзельнікаў акцыі сыгналамі. Колькасьць удзельнікаў акцыі ўзрасла да 100 чалавек.
18.17
Да прысутных зьвярнуўся прэс-сакратар МФ Барыс Гарэцкі. Мінакам раздаюць бэнгальскія агні. Удзельнікі мусяць запаліць гэтыя агні, што сымбалізуюць зоркі на сьцягу Эўразьвязу, а пасярэдзіне запаліць "беларускцую зорку".

Удзельнікі скандуюць "Жыве Беларусь", "Беларусь у Эўропу" Міліцыя пакуль ня ўмешваецца.
18.15
Расьцягнута расьцяжка "Малады фронт -- акцыя любові". Удзельнікі акцыі абгортваюцца сьцягамі: гішпанскі, італьянскі, румынскі, беларускі. Тыя, хто абгорнуты сьцягамі, сталі паўколам (сем чалавек).

Прысутным раздаюць стужачкі "Малады фронт"
18.11
Каля дзясятка дзяўчат у саколках з надпісам "Малады фронт" і крыламі анёлаў за сьпіной ідуць вакол ратушы. Пройдзена адно кола. Разам з журналістамі ўдзельнікаў акцыі -- 80. Журналістаў палова.

Да 18:00 Плошча Свабоды была ачэпленая некалькімі дзясяткамі чалавек у чорным. Перакрыты ўсе падыходы. На Плошчу нікога не пускаюць. На пытаньне чаму не пускаюць, міліцыянты адказваюць коратка: "Мерапрыемства".

А 18-й мела пачацца традыцыйная касьцюмаваная акцыя «Маладога фронту». Маладыя людзі мусілі абыходзіць пасольствы заходніх дязржаў, каб вінашаваць з днём сьв. Валянціна.


Інфармацыя: "Наша Ніва"
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 18:39:04 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
У САЛІГОРСКУ ЖОРСТКА РАЗАГНАНАЯ АКЦЫЯ ЛЮБОВІ
У Салігорску сёньня была жорстка разагнаная акцыя, прысьвечаная Дню сьвятога Валянціна. Некалькі чалавек было затрымана да пачатку мерапрыемства.

Сёньня ў сталіцы шахцёраў з самае раніцы супрацоўнікі КДБ у цывільным прыехалі ў школу да актывістаў Маладога Фронту, братоў Шылаў, каб паспрабаваць запалохаць і папярэдзіць іх аб адказнасьці за Акцыю Любові.

Увечары па дарозе да месца, у якім павінна была адбыцца акцыя, за гадзіну да пачатку мерапрыемства былі затрыманыя актывісты МФ Іван Шыла і Хрысьціна Самойлава а таксама Павал Батуеў, Павал Філіпеля і Віталь Амільковіч. Празь некалькі гадзінаў усе затрыманыя былі вызваленыя, акрамя Паўла Батуева, які зараз знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ й над якім заўтра адбудзецца суд. Сама акцыя была жорстка разагнаная супрацоўнікамі міліцыі й КДБ, якіх па падліках маладафронтаўцаў адмыслова прыехала 5 машынаў і адзін аўтобус. Нягледзячы на ўсё, моладзь да гэтага часу знаходзіцца ў цэнтры горада й працягвае раздаваць мінакам паштоўкі-віншаваньні да Дня сьвятога Валянціна.
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 18:23:34 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
КАЛЯ ПЛОШЧЫ СВАБОДЫ ЗАТРЫМАНЫ АКТЫВІСТ МАЛАДОГА ФРОНТУ СЯРЖУК ГУМІНСКІ
Як стала вядома толькі што, па дарозе на плошчу Свабоды супрацоўнікамі спэцназу быў затрыманы актывіст Маладога Фронту з Воршы, Сяржук Гумінскі.

Зараз дакладнае месца знаходжаньня сябра МФ невядома, гэтак як і Атакулавай Людмілы, якая раней была затрыманая супрацоўнікамі КДБ. Каля пад'ездаў сяброў руху Насты Палажанкі й Аляксея Янушэўскага працягваюць знаходзіцца прадстаўнікі праваахоўных ворганаў.
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 18:02:01 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
CУПРАЦОЎНІКІ МІЛІЦЫІ АЧАПІЛІ ПЛОШЧУ СВАБОДЫ
Супрацоўнікі міліцыі ачапілі плошчу Свабоды за гадзіну да правядзеньня акцыі.

Каля касьцёлу, дзе плянавалі сабрацца маладафронтаўцы для правядзеньня акцыі, стаяць аўтазакі і патрульныя міліцэйскія машыны. Прасьпект Незалежнасьці ад гатэля “Мінск” да плошчы Якуба Коласа патрулююць байцы спэцназу у форме і ў цывільным.
Ля пад’ездаў дамоў некалькіх сяброў “Маладога Фронту” стаяць міліцыянты ў цывільным.

Інфармацыя: радыё "Свабода"
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 17:46:30 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
МАЛАДАФРОНТАЎЦА СЯРЖУКА ЛІСІЧОНКА СУПРАЦОЎНІКІ КДБ ЗАБРАЛІ НА ДОПЫТ
Як паведаміла жонка намесьніка сустаршыні Маладога Фронту, днём на кватэру да іх прыехалі супрацоўнікі КДБ і ўручылі Сяргею Лісічонку павестку на 16-00 на допыт у якасьці сьведкі па крымінальнай справе, узбуджанай супраць Зьміцера Хведарука і Алега Корбана.

Нагадаем, што летась Сяргей Лісічонак праходзіў падазраваным па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 193.1 КК РБ (незаконная арганізацыя дзейнасьці грамадзкага аб'яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасьці), якая была ўзбуджана вясной 2006 году супраць чатырох маладафронтаўцаў - Дашкевіча Зьміцера, Корбуна Алега, Гарэцкага Барыса і Лісічонка Сяргея. Аднак тады яна была спынена.


Інфармацыя: ПЦ "Вясна"
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 17:15:56 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ЗАТРЫМАНАЯ АКТЫВІСТКА МАЛАДОГА ФРОНТУ
Як стала вядома, у Менску была затрыманая актывістка Маладога Фронту, Атакулава Люда. Дзяўчына была гвалтоўна схопленая каля пад'езда. Малады Фронт расцэньвае незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў, як спробу сарваць сёньняшнюю акцыю ў Дзень сьвятога Валянціна

Трэба дадаць, што ў гэты час каля гмаху, у якім жыве актывістка МФ, Наста Палажанка таксама знаходзяцца супрацоўнікі КДБ і міліцыі.
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 16:58:59 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ЦІСК НА МОЛАДЗЬ ПЕРАД АКЦЫЯЙ ЛЮБОВІ
Як стала вядома, перад Акцыяй Любові, якая пачнецца сёньня ў Менску ў 18:00, адміністрацыі некаторых вышэйшых навучальных установаў беларускае сталіцы пагражалі студэнтам рэпрэсіямі ў выпадку іх удзелу ў сьвяточных мерапрыемствах.

Гэтак у Беларускім Дзяржаўным Універсітэце, прарэктар па выхаваўчае працы галоўнае ВНУ краіны, спадар Сувораў перад Днём сьвятога Валянціна папярэджваў моладзь аб магчымых сваіх незаконных дзеяньнях па выключэньні студэнтаў з навучальнае ўстановы па палітычных прычынах. Улады робяць усё магчымае, каб запалохаць беларускую моладзь і спыніць супраціў. Але, нягледзячы на пагрозы моладзь ужо пачынае прыязджаць у цэнтар Менску на Акцыю Любові.

Трэба дадаць, што КДБ і супрацоўнікі міліцыі таксама вырашылі адзначыць гэтае сьвята. Як паведамлялася раней, адзін зь лідэраў Маладога Фронту, Зьміцер Хведарук быў выкліканы на допыт, які пачаўся сёньня а 16-ае гадзіне. Некалькі супрацоўнікаў спэцслужбаў недзе ў 16:15 рабілі незаконную спробу ўвайсьці ў прыватную кватэру сябра МФ, Аляксея Янушэўскага й як стала вядома, зараз яны знаходзяцца каля пад’езда моладзевага актывіста.
Прэс-служба МФ 14.02.2007 - 16:51:40 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
ЗЬМІЦЕР ХВЕДАРУК НА ДОПЫЦЕ Ў КДБ
Сьледчы КГБ выклікалі на допыт актывіста незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Зьмітра Хведарука.

Актывісты Маладога фронту не выключаюць, што спэцслужбы наўмысна выклікалі на допыт З.Хведарука, каб пазбавіць маючую адбыцца сёньня вулічную акцыю на дзень Сьвятога Валяньціна найбольш актыўнага ўдзельніка. Зьмітра Хведарука і Алега Корбана супрацоўнікі КГБ затрымалі 4 лютага. Трое сутак хлопцы знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КГБ. Яны маюць статус падазранавых у крымінальнай справе, паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу "Ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі". Хлопцаў адпусьцілі, пасьля таго як зь іх узялі абавязальніцтвы зьяўляцца на допыт на першае патрабаваньне.

Лідэр Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў паўтары году зьняволеньня за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Яго трымалі ў часе сьледзтва пад вартай, спаслаўшыся на тое, што ён праігнараваў позву на допыт.


Інфармацыя: радыё "Свабода"
Адміністратар 14.02.2007 - 14:17:28 | | Даслаць артыкул сябру Надрукаваць
Пераход на старонку 1 2 3 ... 397 [398] 399 ... 450 451 452


НАПІШЫ!
Мікалай Аўтуховіч: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, атрад №13, Папраўчая ўстанова №22

Уладзімер Асіпенка: 225295, Берасьцейская вобл., г. Івацэвічы, а/с 20, 1 атрад, Папраўчая ўстанова №22

Міхаіл Казлоў: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, Папраўчая калёнія №3

Яўген Скрабец: 247210, г.Жлобін, вул. Леніградская, в/ч 83469

Андрусь Цянюта: 210023, г.Віцебск, вул.Фрунзэ, 41 б, вч 52287

Рамановіч Станіслаў: 220056, г. Менск, ваенны гарадок "Уручча", вч 29766
Далучайся!
Нашыя чэскія партнэры
Свабодная Беларусь!
Сяброўскія сайты

Малады Фронт у Беларусі


Наш банэр

Каталёгі
NP.BY –Новы партал Каталёг TUT.BY
RATING ALL.BYСайты Байнэту - bynet.it-belarus.net
© Малады Фронт. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная ў Чэхіі. Усе правы абароненыя // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на mfront.net абавязковая.
В