Незаконна рубяць салігорскі лес!

Незаконна рубяць салігорскі лес!

Як стала вядома сайту САЛІГОРСК.org ад грамадзкіх актывістаў кампаніі “Абаронім лес”, на выходных у Салігорску запланавана новая высечка кавалку лесу ў зялёным трохкутніку паміж вуліцамі Заслонава і Казлова.

Першая частка зялёнай зоны была зьнішчына ў лістападзе 2010 году. Салігорская грамадзкасьць тады паўстала ў абарону “лёгкіх” прамысловага цэнтру Беларусі. Пасьля двух месячнай барацьбы, судоў ды штрафаў уладам прыйшлося адступіць. Сытуцыю пад асабісты кантроль узяў губэрнатар Меншчыны Барыс Батура, які публічна забараніў мясцовым чыноўнікам зьнішчаць лес.

Па словах актывістаў кампаніі “Абаронім лес”, абяцанкам чыноўнікаў не чапаць зялёныя зоны Салігорску яны ня надта давяралі, але ж грымнуўшы эканамічны крызыс і значнае скарачэньне аб’ёмаў будаўніцтва давалі спадзеў на захаваньне лесапаркавых зонаў у бліжэйшай будучыні. Абаронцы лесу адзначаюць, што калі мінулагадовая высечка лесапарку адбывалася прынамсі дэюрэ ў адпаведнасьці з законам, дык лес заплянаваны пад высечку на гэтых выходных уваходзіць паводле зацьверджанага генэральнага пляну разьвіцьця гораду ў лнадшафтна-рэкрэацыйную зону, якая ня можа быць зьнішчына.


Чырвоным колам на мапе пазначана месца незаконна зьнішчаемага кавалку салігорскага лесапарку

На дадзены момант грамадзкія актывісты Салігорску рыхтуюць плян деяньняў па абароне лесу і не выключаюць стварэньня “жывога шчыта”, каб заступіць шлях чыноўніцкім бэнзапілам. Ужо зараз у раёне вырубкі налажваецца кругласуткавая варта з жыхароў гораду.

Алесь Міхалок, САЛІГОРСК.org

Падзяліцца:

Каментары