Нясем кветкі і знічкі да Чэскай амбасады

Нясем кветкі і знічкі да Чэскай амбасады

У нядзелю сыйшоў з жыцця Вацлаў Гавэл — першы прэзідэнт Чэхіі і нязломны барацьбіт супраць савецкай акупацыі. Вацлаў Гавэл зрабіў надзвычай шмат і для Беларусі, ён заўжды падтрымоўваў беларускую незалежніцкую супольнасць і выступаў за дэмакратычныя перамены.

Неабыякавыя людзі нясуць да Чэскай амбасады ў Беларусі кветкі ды запальваюць знічы. Заклікаем і Вас выказаць пашану гэтаму моцнаму і мудраму чалавеку. Чэская амбасада месціцца па адрэсе г. Менск, Музычны завулак 1/2.

Падзяліцца:

Каментары

  1. -M-F- (Dec 18, 2011:22:01)Адказаць

    RIP

  2. Ініцыятыва "Нельга забыць" (Dec 18, 2011:22:36)Адказаць

    Сення мы, ускладаючы кветкі каля Чэшскай амбасады маліліся за тое, каб на Бог даў Беларусі свайго Вацлава Гавела. Маліліся і па-добраму зайздросцілі чэхам. Але ж без лукашэнак не было б і такіх. мужных самаахвярных, адданых свайму народу, мудрых палітыкаў, як Вацлаў Гавел.
    Вечная памяць! Дзякуй!

  3. Алесь (Dec 19, 2011:00:39)Адказаць

    У нас ёсьць свой Вацлав Гавэл-гэта Зянон Пазьняк і ён дзякуй Богу жывы.
    А Вацлаву Гавэлу-вечная памяць